У Наваградку ў памяць пра Вялікую Айчынную вайну ўсталявалі помнік танку. Але ён з зусім іншай эпохі


У Наваградку на пастаменце ўсталявалі танк Т-72, першыя мадыфікацыі якога з’явіліся ў 1970-ыя. Гэты танк чамусьці мусіць нагадваць гараджанам пра подзвіг удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Як паведамляе БелТА, помнік танку адкрылі на вуліцы Міцкевіча, дзе ў ліпені 1944 года разгарнуліся баі дзеля вызваленні гораду. Міністр абароны Віктар Хрэнін на ўрачыстай імпрэзе заявіў, што баявую машыну паставілі ў гонар вызваліцеляў гораду ад нацыстаў: новы помнік павінен стаць «напамінам пра гераічны подзвіг пакалення пераможцаў».

«Мы абавязаныя ўвекавечыць і захаваць памяць пра іх, пра Вялікую Перамогу. Мы павінны зрабіць усё, каб больш ніколі захопнікі не ступалі на нашую зямлю, каб мы і далей маглі будаваць сваю незалежную Беларусь», – падкрэсліў старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімір Каранік.

На пастаменце ўсталявалі спісаны танк Т-72. Абсурд жа ў тым, што гэты танк не браў удзелу ў Вялікай Айчыннай вайне. Т-72 быў прыняты на ўзбраенне СССР у 1973 годзе. Мадэрнізаваныя версіі гэтага танка дасюль выкарыстоўваюць у дзясятках арміяў свету, у тым ліку беларускай. Чаму Т-72 мусіць нагадваць гараджанам пра подзвіг удзельнікаў вайны, не ўдакладняюць.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў