Узгадненне саюзных праграм і новы крэдыт. У Маскве прайшлі перамовы Пуціна і Лукашэнкі


Пуцін паведаміў, што папрасіў Лукашэнку прыехаць, каб падвесці вынікі работы па фарміраванню Саюзнай дзяржавы за апошні час.

Гэта ўжо іх пятая сустрэча з пачатку года.

Сумесная прэс-канферэнцыі Пуціна і Лукашэнкі па выніках расейска-беларускіх перамоваў 9 верасня 2021 года ў Маскве.
Фота: kremlin.ru

У паведамленні тэлеграм-каналу журналістаў «РИА Новости», прыбліжаных да Крамля, сцвярджалася, што першапачаткова Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка плануюць сустрэнецца адзін на адзін, без удзелу міністраў, і пасля гэтага раскажуць прэсе пра што дамовіліся. Але нічога падпісваць сёння не плануюць.

«Нам трэба з вамі зверыць гадзіннікі, кропку паставіць па некаторых пытаннях і даць магчымасць урадам у самы бліжэйшы час – па-мойму, заўтра нават яны збіраюцца ў Менску – фіналізаваць некаторыя з гэтых дамоўленасцяў», – прамовіў Уладзімір Пуцін на пачатку сустрэчы.

Самі 4-гадзінныя перамовы Лукашэнкі і Пуціна прайшлі ў фармаце рабочага абеду, пасля якога адбываецца прэс-канферэнцыя.

Асноўныя вынікі сумеснай сустрэчы:

  • узгоднены і падпісаны ўсе 28 праграм па Саюзнай дзяржаве;
  • прынята рашэнне зняць усе кавідные абмежаванні, якія тычацца авіяцыйнага транспарту;
  • цана на расейскі газ для Беларусі ў 2022 годзе яна будзе такой жа, як і ў гэтым годзе;
  • агульны аб’ём крэдытаў з верасня бягучага года да канца 2022 складзе каля 630 мільёнаў долараў;
  • фарміраванне адзінай абароннай прасторы для Расеі і Беларусі для забеспячэнне бяспекі;
  • стварэнне адзінага рынку нафты і нафтапрадуктаў, а таксама дагавор аб адзіным рынку электраэнергіі.

Рашэнне аб увядзенні адзінай валюты пакуль адкладзена, заявіў Лукашэнка.

Далей прэм’ер-міністры дзвюх краін у Менску 10 верасня абмяркуюць праекты саюзных праграм.

Пад час сустрэчы каля расейскай амбасады ў Варшаве прайшла акцыя пратэсту супраць інтэграцыі Расеі і Беларусі.

Акцыя супраць інтэграцыі Расеі і Беларусі каля расейскай амбасады ў Варшаве. 9 верасня 2021 года.
Фота: «Белсат»

Арганізатар акцыі – «Народная Грамада» Мікалая Статкевіча. Удзельнічаюць у ёй каля дзясятка чалавек.

Hавiны
Як «паглыблялі інтэграцыю» суседзі Беларусі
2021.09.09 14:30

АД, belsat.eu

Стужка навінаў