У магілёўскім шпіталі памёр міліцыянт, які спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

25-гадовы міліцыянт Раман Міранкоў здзейсніў спробу суіцыду 2 верасня, стрэліўшы сабе ў галаву ў прыбіральні Ленінскага РАУС Магілёва. Нягледзячы на цяжкую траўму, ён выжыў і амаль тыдзень быў падлучаны да апарату забеспячэння жыццядзейнасці, паведамляе тэлеграм-канал «Mayday».

Прычынаю спробы суіцыду называюць непраходжанне пераатэстацыі: з крымінальнага вышуку Міранкова перавялі ва ўчастковыя інспектары міліцыі.

Стрэл быў здзейснены з табельнага пісталета, выдадзенага Міранкову.

За ўвесь гэты час МУС ніяк не пракаментаваў здарэння.

Дырэктар школы ў Берасці павесіўся, так сцвярджаюць яго калегі

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны