Сустрэча Пуціна і Лукашэнка ў Крамлі і новыя палітвязні. Галоўнае за 9 верасня


«Белсат» падводзіць вынікі чацвярга, 9 верасня – 395 дня паслявыбарчага пратэсту ў Беларусі.

У Маскве прайшлі перамовы Пуціна і Лукашэнкі

Гэта ўжо іх пятая сустрэча з пачатку года.

Сумесная прэс-канферэнцыі Пуціна і Лукашэнкі па выніках расейска-беларускіх перамоваў 9 верасня 2021 года ў Маскве.
Фота: kremlin.ru

Перамовы Лукашэнкі і Пуціна, якія зацягнуліся на чатыры гадзіны, прайшлі ў фармаце рабочага абеду. Па выніках сустрэчы прайшла прэс-канферэнцыя.

Асноўныя вынікі сумеснай сустрэчы:

  • узгоднены і падпісаны ўсе 28 праграм па Саюзнай дзяржаве;
  • прынята рашэнне зняць усе кавідные абмежаванні, якія тычацца авіяцыйнага транспарту;
  • цана на расейскі газ для Беларусі ў 2022 годзе яна будзе такой жа, як і ў гэтым годзе;
  • агульны аб’ём крэдытаў з верасня бягучага года да канца 2022 складзе каля 630 мільёнаў долараў;
  • фарміраванне адзінай абароннай прасторы для Расеі і Беларусі для забеспячэнне бяспекі;
  • стварэнне адзінага рынку нафты і нафтапрадуктаў, а таксама дагавор аб адзіным рынку электраэнергіі.

Рашэнне аб увядзенні адзінай валюты пакуль адкладзена, заявіў Лукашэнка.

Далей прэм’ер-міністры дзвюх краін у Менску 10 верасня абмяркуюць праекты саюзных праграм.

Пад час сустрэчы каля расейскай амбасады ў Варшаве прайшла акцыя пратэсту супраць інтэграцыі Расеі і Беларусі.

Акцыя супраць інтэграцыі Расеі і Беларусі каля расейскай амбасады ў Варшаве. 9 верасня 2021 года.
Фота: «Белсат»
Hавiны
Як «паглыблялі інтэграцыю» суседзі Беларусі
2021.09.09 14:30

Расея экстрадуе ў Беларусь яшчэ аднаго ўдзельніка пратэстаў

Белгарадскі абласны суд пастанавіў экстрадаваць 31-гадовага берасцейца Вадзіма Дубойскага, якога вінавацяць у Беларусі ў масавых беспарадках.

У Беларусі яму пагражае да васьмі гадоў турмы.

Берасцейца затрымалі на адной з акцыяў пратэсту ў жніўні. Паводле Дубойскага, у склепе берасцейскага Дому правасуддзя яго білі тры дні, пасля чаго адпусцілі дамоў. Калі Дубойскі атрымаў даведку пра пабоі, яго затрымалі і павезлі ў Следчы камітэт. Пасля тыдня ў ІЧУ мужчыну далі падпіску пра нявыезд.

У верасні Вадзім Дубойскі паехаў у Маскву і яго абвесцілі ў вышук паводле справы аб удзеле ў масавых закалотах.

Артыкулы
Нашыя героі і пакутнікі: 10 найбольш цяжкіх прысудаў па палітычных справах
2021.09.09 16:53

У магілёўскім шпіталі памёр міліцыянт, які спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

25-гадовы міліцыянт Раман Міранкоў здзейсніў спробу суіцыду 2 верасня, стрэліўшы сабе ў галаву ў прыбіральні Ленінскага РАУС Магілёва. Нягледзячы на цяжкую траўму, ён выжыў і амаль тыдзень быў падлучаны да апарату забеспячэння жыццядзейнасці.

Прычынаю спробы суіцыду называюць непраходжанне пераатэстацыі: з крымінальнага вышуку Міранкова перавялі ва ўчастковыя інспектары міліцыі.

За ўвесь гэты час МУС ніяк не пракаментаваў здарэння.

Hавiны
«Рэгістрацыя сёння не дае нічога». Ігар Казмярчак пра ліквідацыю Звязу
2021.09.09 20:04

Тры гады «хатняй хіміі» і Br 1500 маральнай шкоды за абразу супрацоўніка ДАІ

Жлобінскі раённы суд 9 верасня абвесціў Арцёму Барашку вырак у крымінальнай справе за абразу службовай асобы.

Пацярпелым у справе выступаў супрацоўнік ДАІ з Ганцавічаў Ігар Вольніч, які 20 чэрвеня мінулага года пры затрыманні стаў нагою на шыю мужчыны. Пасля гэтага відэа са здарэннем нарабіла шмат шуму ў інтэрнэце.

Затрыманне ў Ганцавічах. Скрыншот з відэа: Youtube / Valera Chvalov

Пасля гэтага Барашка ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники» змясціў пад фота з тым інцыдэнтам каментар абразлівага зместу: «п…р».

Суддзя Ігар Змушко вынес прысуд: тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія») і Br 1500 кампенсацыі маральнай шкоды.

Меркаванні
Статус-кво і нацыянальны палітычны праект
2021.09.09 13:06

Гарадзенскі блогер Вадзім Ермашук «Vadimati» атрымаў яшчэ 15 содняў арышту па новым артыкуле

Гарадзенскі блогер Вадзім Ермашук.
Фота: Instagram / ermashukvadimati

Нагодай для новага пратаколу стаў нібыта званок блогера ў службу 115, падчас якога ён нецэнзурна выказаўся пра сістэму ЖКГ і гарвыканкам. Суд па новай справе распачаўся 8 верасня і праводзіўся па відэасувязі.

Затрымалі блогера ў Шчучыне 16 жніўня. На трэція содні пасля затрымання – 19 жніўня, Ермашука асудзілі на 25 содняў арышту ў Шчучынскім раённым судзе па арт. 24.23 КаАП за нібыта заклікі прыехаць на спартовае масавае мерапрыемства – скейт-пляцоўку ў Шчучыне.

Белсат Zoom
У Сяргея Ціханоўскага ў турме пагоршыўся зрок
2021.09.09 23:29

Медаль Крысціны Ціманоўскай перададуць у Музей Вольнай Беларусі

Сярэбраны медаль Крысціны Ціманоўскай з Еўрапейскіх гульняў 2019 года.
Фота: ebay.com

Медаль беларускай спартоўкі Крысціны Ціманоўскай, які яна прадала на аўкцыёне за $ 21 000, увойдзе ў экспазіцыю Музею Вольнай Беларусі. Пра гэта паведаміў Фонд спартовай салідарнасці.

Срэбны медаль Другіх Еўрапейскіх гульняў набыў жыхар ЗША Яўген. Ён пераехаў з Кіева ў Амерыку 30 гадоў таму.

Hавiны
Вагнэраўцы ў беларускіх лясах. Гісторыя самага рэзананснага фэйку Лукашэнкі
2021.09.09 11:07

АД, belsat.eu

 

Стужка навінаў