Расея экстрадуе ў Беларусь яшчэ аднаго ўдзельніка пратэстаў


Белгарадскі абласны суд пастанавіў экстрадаваць 31-гадовага берасцейца Вадзіма Дубойскага, якога вінавацяць у Беларусі ў масавых беспарадках (артыкул 293 КК). Пра гэта паведамляе mediazona.by.

Берасцейца затрымалі на адной з акцыяў пратэсту ў жніўні. Паводле Дубойскага, у склепе берасцейскага Дому правасуддзя яго білі тры дні, пасля чаго адпусцілі дамоў. Калі Дубойскі атрымаў даведку пра пабоі, яго затрымалі і павезлі ў Следчы камітэт. Пасля тыдня ў ІЧУ мужчыну далі падпіску пра нявыезд.

У верасні Вадзім Дубойскі паехаў у Маскву і яго абвесцілі ў вышук паводле справы аб удзеле ў масавых закалотах. Паводле абаронцы Дзяніса Рэвы, ён атрымаў з Генеральнай пракуратуры пастанову з апісаннем дзеянняў Дубойскага ў Берасці: «супольна з іншымі асобамі перамясціў на праезную частку не менш за тры лаўкі, беручы ўдзел тым самым ва ўзвядзенні барыкадаў», а таксама «разбіваў брук». У выніку «аднаму з супрацоўнікаў органаў унутраных справаў прычынены лёгкія цялесныя пашкоджанні, не менш як дваццаці пяці супрацоўнікам – пабоі».

11 красавіка сястры патэлефанаваў капітан паліцыі паселішча КраснаяЯруга і паведаміў, што брата жанчыны затрымалі памежнікі праз незаконнае мінанне мяжы. Пазней ён апынуўся ў СІЗА № 3 Белгараду.

Аб’ектыў
Расея экстрадуе беларускіх палітвязняў
2021.07.27 22:49

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў