Палітвязня Арцёма Баярскага, які застаецца пад вартай у Беларусі, залічылі ў Каўнаскі ўніверсітэт


Палітвязень Арцём Баярскі зможа працягнуць вучобу ў літоўскім універсітэце як толькі выйдзе на волю, паведамляе тэлеграм-канал «Вясны».

Арцём Баярскі, партрэт з выпускнога альбома. Горадня, Беларусь, 1 траўня 2021 года.
Фота: МК / Белсат

Арцёма залічылі ў Каўнаскі ўніверсітэт Вітаўтаса Вялікага на бакалаўрскую праграму «Біятэхналогія». Як толькі 20-гадовы палітвязень апынецца на волі, ён зможа працягнуць вучобу па сваёй спецыяльнасці.

Да арышту Арцём быў студэнтам хімфака БДУ. Ён чатыры разы станавіўся стыпендыятам Спецыяльнага фонду прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі і адораных студэнтаў і навучэнцаў, але ў жніўні мінулага году адмовіўся ад прэзідэнцкай стыпендыі ў знак пратэсту. Школьнікам ён чатыры разы займаў прызавыя месцы на нацыянальных алімпіядах у хіміі.

Гісторыі
«Ён не хацеў стаць другім Ромам Бандарэнкам». Хто такі Арцём Баярскі – стыпендыят фонду Лукашэнкі, якога абвінавацілі ў экстрэмізме
2021.05.15 14:15

Мінулай восенню яго асудзілі на 15 содняў па артыкуле 24.23 КаАП за бел-чырвона-белы сцяг, які вісеў на 11-м паверсе ягонага інтэрнату.

Гэтай вясной Арцёму спачатку прысудзілі 25 содняў па тым жа артыкуле. Потым на яго завялі крымінальную справу за «стварэнне экстрэмісцкага фармавання» (ч. 1 арт. 361 КК РБ). Каб атрымаць відэа, дзе студэнт прызнаецца ў адміністраванні пабліка, сілавікі моцна збілі Арцёма.

Пасля затрымання студэнта хімфака выключылі з БДУ.

Hавiны
Сілавікі збілі 19-гадовага студэнта, каб запісаць прызнанне на відэа для тэлеграм-канала Азаронка
2021.04.29 19:57

АД, belsat.eu

Стужка навінаў