Медаль Крысціны Ціманоўскай перададуць у Музей Вольнай Беларусі


Медаль беларускай спартоўкі Крысціны Ціманоўскай, які яна прадала на аўкцыёне за $ 21 000, увойдзе ў экспазіцыю Музею Вольнай Беларусі. Пра гэта паведаміў Фонд спартовай салідарнасці.

Срэбны медаль Другіх Еўрапейскіх гульняў набыў жыхар ЗША Яўген. Ён пераехаў з Кіева ў Амерыку 30 гадоў таму.

«Для Яўгена пакупка медаля – гэта магчымасць выказаць салідарнасць з беларусамі, якія трапілі пад рэпрэсіі пасля прэзідэнцкіх выбараў – 2020. Акрамя таго, ён лічыць, што сваім учынкам зможа натхніць людзей ахвяраваць арганізацыям, якія дапамагаюць пацярпелым беларусам», – паведамляе Фонд спартовай салідарнасці.

Яўген пастанавіў перадаць медаль у Музей Вольнай Беларусі. Адпаведная дамоўленасць была дасягнутая падчас асабістай размовы з Крысцінаю. Часовую экспазіцыю музею зарганізуюць у Польшчы з наступным пераездам экспанатаў у Новую Беларусь, адзначаюць у фондзе.

Крысціна Ціманоўская кажа, што гэты медаль вельмі дарагі для яе.

«Мне хацелася асабіста пазнаёміцца ​​і пагутарыць з чалавекам, які, купіўшы яе, вырашыў падтрымаць мяне і ўсіх рэпрэсаваных спартоўцаў. Шчыра скажу, я пад вялікім уражаннем. І дадам, што людзі, іхная адкрытасць, гатовасць дапамагаць, ісці насустрач – гэта самае дзіўнае, з чым я сутыкаюся апошнім часам.

Я радая, што медаль стане часткай экспазіцыі Музею Вольнай Беларусі і будзе недалёка ад мяне. А аднойчы мы разам вернемся дадому», – заявіла яна.

ВІДЭА
«Я проста хацела бегчы». Крысціна Ціманоўская заклікала беларусаў не баяцца. ВІДЭА, ФОТА
2021.08.05 16:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў