Гарадзенскаму блогеру, якому прысудзілі 25 содняў арышту, дадалі яшчэ 15 содняў па новым артыкуле


Гарадзенскі блогер Вадзім Ермашук «Vadimati» атрымаў яшчэ 15 содняў арышту па новым артыкуле – у дадатак да папярэдніх 25 содняў, якія ён амаль ужо адседзеў.

Гарадзенскі блогер Вадзім Ермашук.
Фота: Instagram / ermashukvadimati

Нагодай для новага пратаколу стаў нібыта званок блогера ў службу 115, падчас якога ён нецэнзурна выказаўся пра сістэму ЖКГ і гарвыканкам. Суд па новай справе распачаўся 8 верасня і праводзіўся па відэасувязі.

Паседжанне два дні запар пераносілася з-за дрэннага самаадчування Вадзіма. За кратамі ў яго падвысіўся ціск і тэмпература, яму выклікалі хуткую дапамогу.

Затрымалі блогера ў Шчучыне 16 жніўня. На трэція содні пасля затрымання – 19 жніўня, Ермашука асудзілі на 25 содняў арышту ў Шчучынскім раённым судзе па арт. 24.23 КаАП за нібыта заклікі прыехаць на спартовае масавае мерапрыемства – скейт-пляцоўку ў Шчучыне.

Hавiны
Да сястры арыштаванага блогера Vadimati прыйшлі з ператрусам праз крымінальную справу
2021.08.19 16:22

belsat.eu

Стужка навінаў