Беларусь прыпыніла прапампоўванне нафты ў напрамку Славаччыны і Вугоршчыны


«Белнафтахім» прыпыніў прапампоўванне нафты па нафтаправодзе «Дружба» да 13 верасня. Пра гэта паведаміў ТАСС афіцыйны прадстаўнік кампаніі «Транснефть» Ігар Дзёмін.

Транзіт нафты ў напрамку Славаччыны і Вугоршчыны прыпынілі праз прыём нафты па трубаправодзе Адэса – Броды.

«Да 13 верасня «Белнафтахім» спыніў прапампоўванне па магістральным нафтаправодзе «Дружба» ў кірунку на Будкавіцэ і Фенешліткэ, запусціўшы яе ў рэверс праз прыём партыі нафты па нафтаправодзе Адэса – Броды на тэрыторыю Беларусі», – сказаў ён.

У «Белнафтахіме» заявілі, што ніякай экстраннасці няма. «Усе штатна і ўзгоднена ў межах плану графіку прапампоўвання нафты, без шкоды для прапампоўвання неабходных абʼёмаў у напрамку Вугоршчыны», – цытуе кампанію БелТА.

Нагадаем, нафтаправод «Дружба» забяспечвае пастаўкі нафты на беларускія НПЗ і яе транзіт у Еўропу.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў