Ва ўкраінскім Роўне з'явілася вуліца Кастуся Каліноўскага


Перайменаваць вуліцу пастанавілі жыхары Роўна, паведамляе тэлеграм-канал палка імя Кастуся Каліноўскага. Раней вуліца называлася Віцебская, але цяпер будзе насіць імя нацыянальнага героя Беларусі.

У імпрэзе з гэтай нагоды прынялі ўдзел байцы палка Каліноўскага. Іх запрасіў сакратар Ровенскай гарадской рады Віктар Шакірзян.

Фота: belwarriors/ Telegram

Таксама ў Роўне планавалі перайменаваць яшчэ дзве вуліцы: замест вуліцы Кастрамской будзе вуліца Абаронцаў Марыупалю, а замест Тувінскіх добраахвотнікаў – вуліца Добраахвотнікаў.

Раней у Кіеве ў рамках дзяржаўнага праекту дэрусіфікацыі праходзіла галасаванне за перайменаванне вуліцаў у гонар беларускіх дзеячаў: Уладзіміра Караткевіча, Францыска Скарыны і Кастуся Каліноўскага. Аднак у кіеўскім метро плануюць перайменаваць дзве станцыі метро з беларускімі назвамі: станцыя «Берасцейская» стане «Бучанскай», а станцыя «Менская» – «Варшаўскай».

Гісторыі
Два гады пасля рэвалюцыі: як склаліся лёсы ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года
2022.08.09 08:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў