У Ельскім раёне ў полі сутыкнуліся тры камбайны


Здарэнне адбылося а чацвёртай раніцы 7 жніўня ў гаспадарцы «Дабрынь». Тры камбайны засталіся на ноч у полі, за ахоўнікаў пакінулі 20-гадовага хлопца з 14-гадовым братам, паведамляе «Гомельская праўда».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Менская вобласць, Беларусь. 23 ліпеня 2021 года.
Фота: АЗ / Белсат

Хлопцы засталіся на ноч у незамкнёных камбайнах, а пад раніцу падлетак надумаў паездзіць: завёў камбайн, паехаў задняй хадою і сутыкнуўся з іншым камбайнам, дзе быў старэйшы брат. У выніку былі пашкоджаныя жняяркі. Таксама зачапіла і трэці камбайн.

Каб патлумачыць усё кіраўніцтву, хлопцы прыдумалі гісторыю, што вінаватыя паляўнічыя: маўляў, камбайны ім заміналі, яны ж спрабавалі перагнаць тэхніку ў іншае месца. Аднак пазней супрацоўнікі міліцыі сталі разбірацца і высветлілі ўсе абставіны.

У дачыненні малодшага брата заведзеная крымінальная справа паводле факту ўчыненага згону, паведамілі ва УУС аблвыканкаму.

Hавiны
Украіна патрабуе тэрміновага візіту МАгАтЭ на Запарожскую АЭС
2022.08.09 10:53

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў