У Беларусі за пратэсты супраць вайны затрымлівалі больш за 1000 асобаў, завялі 32 крымінальныя справы


Праваабарончы цэнтр «Вясна» праінфармаваў спецдакладчыкаў ААН з нагоды адміністрацыйнага і крымінальнага пераследу людзей у Беларусі, якія выказалі антываенную пазіцыю.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беласток, Польшча. 25 сакавіка.
Фота: ПК / Белсат

Праваабаронцам вядома пра больш як 1 000 затрыманых за ўдзел у мірных акцыях пратэсту супраць вайны і пра 32 крымінальныя справы за антываенныя актыўныя дзеянні. Аднак адзначаецца, што гэтая лічбы могуць быць няпоўнымі, бо паседжанні могуць праводзіцца ў закрытым рэжыме без абвяшчэння даты і месца судовага разгляду.

«Дзеля таго, каб звярнуць увагу на тое, што сапраўды адбываецца ўнутры краіны, мы і адпраўляем такія паведамленні ў ААН. Мы паказваем, што за антываенную пазіцыю беларускія ўлады рэпрэсуюць тых, хто выступае супраць вайны ўнутры краіны», – гаворыцца ў дакладзе.

«Вясноўцы» звяртаюць увагу cпецдакладчыка па пытанні аб гвалце ў дачыненні да жанчын, што сярод затрыманых за антываенную пазіцыю шмат жанчын – вядома пра 278 такіх выпадкаў. Затрыманыя паведамлялі пра здзекі з боку міліцыі і невыносныя ўмовы ўтрымання ў ізалятарах. Таксама вядома пра шматлікія крымінальныя пераследы за антываенныя і антырасейскія выказванні ў сацсетках, распаўсюд інфармацыі пра перасоўванне расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі, спробы перашкодзіць перасоўванню вайсковай тэхнікі на чыгунцы.

Hавiны
Кіраўнік МЗС Літвы сустрэўся з Ціханоўскай і заклікаў дэмакратычны свет не забываць пра беларусаў
2022.08.08 23:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў