Начальнік ГУБАЗіК распавёў, колькі ў Беларусі экстрэмістаў


Лічбы з «экстрэмісцкай» статыстыкі прывёў у інтэрв’ю «СБ. Беларусь сегодня» начальнік ГУБАЗіК МУС Міхаіл Бедункевіч.

Міхаіл Бедункевіч.
Фота: pressball.by

Паводле падлікаў ГУБАЗіК, на сённяшні дзень у Беларусі 58 групаў грамадзянаў прызнаныя экстрэмісцкімі фармаваннямі. А ў Спіс грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, унесеныя 448 чалавек.

Сілавікам вядомыя 160 уласнікаў і адміністратараў тэлеграм-каналаў, прызнаных экстрэмісцкімі. Міхаіл Бедункевіч сцвярджае, што пасля прызнання гэтых тэлеграм-каналаў экстрэмісцкімі, ад іх адпісаліся амаль 500 тысяч чалавек.

Агулам 372 інтэрнэт-рэсурсы прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Цягам 2020-22 гадоў ГУБАЗіК зафіксаваў «як мінімум 12 рэзанансных фактаў фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці».

Сілавікі вызначылі больш 100 удзельнікаў BYPOL і плану «Перамога». Паводле статыстыкі МУС, 79% абвешчаных у Беларусі ў вышук, выехалі за мяжу.

Аналітыка
Тысячы вязняў і эмігрантаў, сотні «экстрэмістаў»: два гады пасля выбараў 2020 года ў лічбах
2022.08.09 13:56

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў