Беларуску Яну Пінчук этапавалі з Расеі ў Беларусь


Пра дэпартацыю паведаміла сама Яна ў лісце да свайго мужа. У ім сказана, што яе этапуюць 9 жніўня, піша тэлеграм-канал групы падтрымкі дзяўчыны. Таксама гэтую інфармацыю журналістам пацвердзіў яе адвакат.

Ліст ад Яны і паведамленне, што дзяўчына больш не знаходзіцца ў СІЗА, дзе яе ўтрымлівалі перад этапаваннем. Крыніца: freeyana/Telegram

Другі апеляцыйны суд Санкт-Пецярбургу, які прайшоў 21 ліпеня, пакінуў у сіле рашэнне аб дэпартацыі беларускі Яны Пінчук. На радзіме дзяўчыне пагражае да 20 годаў калоніі.

Раней камітэт па правах чалавека ААН забараніў Расеі выдачу Яны ў Беларусь.

Яна Пінчук.
Фота: freeyana/Telegram
Артыкулы
Расейскія праваабаронцы заступіліся за беларуску Яну Пінчук: падалі скаргу ў Канстытуцыйны суд
2022.07.27 21:07

У Беларусі за адміністраванне тэлеграм-каналу «Витебск 97 %» супраць Яны Пінчук выставілі абвінавачанні паводле пяці крымінальных артыкулаў: «Распальванне нацыянальнай варожасці» (ч. 3 арт. 130 КК РБ), «Заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі» (ч. 3 арт. 361), «Паклёп» (арт. 188) ды іншыя. Падчас перабывання за кратамі Яна паспела выйсці замуж. Яе прызналі палітычнай зняволенай праваабаронцы расейскага «Мемарыялу».

Яна пераехала ў Расею яшчэ ў 2018 годзе. Яе затрымалі 1 лістапада 2021 года ў Санкт-Пецярбурзе на запыт беларускіх сілавікоў. 3 лістапада мясцовы раённы суд абраў для яе меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Аб’ектыў
Мікіта Сафронаў: «Тое, што робіць урад Беларусі ў дачыненні беларусаў, гэта сапраўдны ГУЛАГ»
2022.07.21 23:18

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў