Беларускі гурт «Naviband» выпусціў новую песню «Свяці»


У другую гадавіну выбараў гурт «Naviband» выпусціў новую песню і кліп «Свяці». У ім салістаў гурта – Ксенію і Арцёма Лук’яненкаў, якія мусілі зʼехаць з Беларусі, паказваюць праз экран тэлевізару, што вандруе па Менску.

Прыпеў песні пачынаецца са словаў «Дзе мой родны кут?», а канчаецца словамі «Вернецца вясна, вернецца аднойчы». Музыкі прысвяцілі песню Менску.

«Любаму Менску, без якога сумуем і дзе калісьці зайграем самы вялікі канцэрт», – напісалі музыкі ў Instagram.

Рэжысёрам, які прыдумаў ідэю кліпу, стаў Аляксандр Табольскі. У ім паказваюць вядомыя мясціны Менску: Нямігу, парк Пераможцаў, вуліцу Кастрычніцкую, праспект Незалежнасці ды іншыя.

Удзельнікам конкурсу «Еўрабачанне-2017» давялося пакінуць Беларусь праз ціск уладаў. Музыкі асудзілі гвалт і беззаконне ў 2020-м і прысвяцілі палітычным падзеям некалькі песняў. У 2021 годзе музыкі трапілі ў «чорны спіс» і больш не выступалі на Радзіме.

Аналітыка
Што глядзець на беларускім YouTube? Вялізны гід па каналах: ад навінаў і гутарак да катоў і гародаў
2022.07.23 08:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў