«Бела-чырвона-белы». У Варшаве адкрылі выставу плакатаў, прысвечаных другой гадавіне беларускай рэвалюцыі


Конкурс плакатаў, прысвечаных беспрэцэдэнтнай мабілізацыі беларускага грамадства ў 2020–2022 гадах дзеля дэмакратычных пераменаў, зыніцыяваў Нацыянальны цэнтр культуры ў супрацы з Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны і Міністэрствам замежных справаў Польшчы.

Свабода – гэта асноўны закон і патрэба кожнага чалавека. Аднак у Беларусі дэманстрацыя прыхільнасці да гэтага азначэння выклікае рэпрэсіі, турэмнае зняволенне і нават страту здароўя і жыцця, – нагадваюць ініцыятары конкурсу.

Жанчына ідзе каля агароджы Каралеўскага музею Лазенкі, дзе адкрылася выстава плакату «Бела-чырвона-белы», прысвечаная другой гадавіне пратэстаў у Беларусі. Варшава, Польшча. 9 жніўня 2022 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

На адкрыцці выступіў віцэ-прэм’ер Польшчы, міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі.

«Два гады таму Лукашэнка сфальсіфікаваў выбары, знішчыў надзею на вольнасць і дэмакратыю ў Беларусі. Гэты акт ціску выклікаў натуральную свабодную рэакцыю беларускай супольнасці. Распачаліся пратэсты, што вымагалі небывалай адвагі. У такой рэпрэсіўнай дзяржаве для людзей выйсці на вуліцы і сказаць, што яны хочуць быць вольнымі, няпростая рэч. Мы памятаем гэта з часоў ПНР [Польская народная рэспубліка, – рэд.].

Але, на жаль, і кожны індывідуальна, і грамадства ў цэлым мае тэндэнцыю забываць. І, на жаль, гэта падобна да цяперашняй сітуацыі. Два гады беларускае грамадства пратэстуе, тысячы, дзясяткі, а нават і сотні тысяч людзей мусілі эміграваць. Маем прынамсі 1300 палітычных вязняў у Беларусі. Як мінімум 30 журналістаў застаюцца за кратамі… у тым ліку журналісты TVP і «Белсату».

Віцэ-прэм’ер, Міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Пётр Гліньскі выступае з прамовай падчас адкрыцця выставы «Бела-чырвона-белы», прысвечанай другой гадавіне пратэстаў у Беларусі. Варшава, Польшча. 9 жніўня 2022 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

Віцэ-прэм’ер таксама распавёў, што сучасны свет абыякава ставіцца да ўсіх гэтых працэсаў, не здае экзамену адказнасці за цяперашняе зло – гэта відаць у тым ліку і ў стаўленні да вайны ва Украіне.

«І таму тыя, хто памятае і разумее сваю адказнасць, маюць абавязак нагадваць, што не трэба згаджацца з абыякавасцю да зла», – сказаў Пётр Гліньскі.

Палітык упэўнены, што гэты сімвалічны конкурс плакатаў падтрымае памяць пратэстаў. Памяць пра тое, што нельга пагаджацца на зло.

Прадстаўнікі Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, польскага МЗС і Нацыянальнага цэнтру культуры аглядаюць выставу «Бела-чырвона-белы», прысвечаную другой гадавіне пратэстаў у Беларусі. Варшава, Польшча. 9 жніўня 2022 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

«Няма згоды на беларускі рэжым, як і на расейскую агрэсію ва Украіне», – падсумаваў Пётр Гліньскі.

На адкрыцці выставы таксама выступіў амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі.

«Польшча з вамі, нашымі братамі, суседзямі, беларусамі, ад самага пачатку, – кажа дыпламат. – У другую гадавіну я маю надзею, што гэтая выстава нагадае і свету, і вам пра той неймаверны досвед сілы, што вы мелі два гады таму. І гэта, вядома ж, прыкры досвед, які дагэтуль вы атрымліваеце кожны дзень. Зычу вам, каб вашыя надзеі здзейсніліся. Дарагія беларускія сябры, зычу вам поспехаў ад усёй душы. Мы разам з вамі».

Удзельнікі выставы і высокія госці робяць супольнае фота пасля цырымоніі адкрыцця выставы «Бела-чырвона-белы», прысвечанай другой гадавіне пратэстаў у Беларусі. Варшава, Польшча. 9 жніўня 2022 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

Дырэктар Нацыянальнага цэнтру культуры ў Варшаве, прафесар Рафал Вішнеўскі распавёў, што на конкурс прыйшло каля 250 працаў, і нагадаў, што пра беларусаў памятаюць падчас розных імпрэзаў.

«Памятаем пра Беларусь не толькі 9 жніўня», – сказаў Вішнеўскі.

Праект падтрымала Святлана Ціханоўская.

Госці адкрыцця выставы «Бела-чырвона-белы», прысвечанай другой гадавіне пратэстаў у Беларусі, глядзяць запіс прамовы Святланы Ціханоўскай. Варшава, Польшча. 9 жніўня 2022 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

Адкрытая экспазіцыя складаецца з 19 працаў, якія можна паглядзець на агароджы парку Каралеўскіх Лазенак у Варшаве з боку алеяў Уяздоўскіх да 4 верасня.

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч размаўляе з жанчынай падчас адкрыцця выставы плакату «Бела-чырвона-белы», прысвечанай другой гадавіне пратэстаў у Беларусі. Варшава, Польшча. 9 жніўня 2022 года. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Аляксандр Мілінкевіч, вулічная выстава плакатаў, Бела-чырвона-белы, БЧБ, другая гадавіна беларускай рэвалюцыі, беларуская рэвалюцыя, плакаты, мастацтва, культура, Міністэрствам культуры Польшчы, карціны, карціна, Варшава, Польшча
Прадстаўнікі Міністэрства культуры і спадчыны Польшчы, польскага МЗС і Нацыянальнага цэнтру культуры аглядаюць выставу плакату «Бела-чырвона-белы», прысвечаную другой гадавіне пратэстаў у Беларусі. Варшава, Польшча. 9 жніўня 2022 года. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
вулічная выстава плакатаў, Бела-чырвона-белы, БЧБ, другая гадавіна беларускай рэвалюцыі, беларуская рэвалюцыя, плакаты, мастацтва, культура, Міністэрствам культуры Польшчы, карціны, карціна, Варшава, Польшча
Працы мастакоў, што занялі I, II і III месцы на конкурсе плакату «Бела-чырвона-белы», прысвечаным другой гадавіне пратэстаў у Беларусі. Варшава, Польшча. 9 жніўня 2022 года. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
вулічная выстава плакатаў, Бела-чырвона-белы, БЧБ, другая гадавіна беларускай рэвалюцыі, беларуская рэвалюцыя, плакаты, мастацтва, культура, Міністэрствам культуры Польшчы, карціны, карціна, Варшава, Польшча
Выстава плакату «Бела-чырвона-белы», прысвечаная другой гадавіне пратэстаў у Беларусі, адкрылася на агароджы Каралеўскага музею Лазенкі. Варшава, Польшча. 9 жніўня 2022 года. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
вулічная выстава плакатаў, Бела-чырвона-белы, БЧБ, другая гадавіна беларускай рэвалюцыі, беларуская рэвалюцыя, плакаты, мастацтва, культура, Міністэрствам культуры Польшчы, карціны, карціна, Варшава, Польшча
Выстава плакату «Бела-чырвона-белы», прысвечаная другой гадавіне пратэстаў у Беларусі, адкрылася на агароджы Каралеўскага музею Лазенкі. Варшава, Польшча. 9 жніўня 2022 года. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
вулічная выстава плакатаў, Бела-чырвона-белы, БЧБ, другая гадавіна беларускай рэвалюцыі, беларуская рэвалюцыя, плакаты, мастацтва, культура, Міністэрствам культуры Польшчы, карціны, карціна, Варшава, Польшча

belsat.eu

Стужка навінаў