Банкаматы «Альфа-банку» зноў выдаюць долары, а ў аддзяленнях аслабілі абмежаванні, каб зняць валюту


У банкаматах «Альфа-банку» цяпер ізноў можна здымаць долары, але ліміт усё роўна застаўся  – толькі да 500 долараў за содні, паведамляе прэс-служба банку.

Альфа-Банк, беларускія банкі, грошы, зберажэнні, фінансы
Людзі стаяць у чарзе ў «Альфа-Банк». Менск, Беларусь. 24 чэрвеня 2022 года.
Фота: Белсат

Таксама банк змяніў абмежаванні, каб зняць валюту ў аддзяленнях банку. Максімальную суму для замовы долараў павялічылі з 20 да 50 тысячаў, а еўраў – з 10 да 20 тысячаў.

Беларускія і расейскія рублі можна атрымаць адразу ж пры іх наяўнасці ў аддзяленні. Аднак у банку ўсё ж рэкамендуюць замаўляць і іх, калі сума роўная ці перавышае 5 000 беларускіх ці  50 000 расейскіх рублёў.

Таксама скараціўся час чакання: з 10 да 5 працоўных дзён, а здымаць грошы цяпер можна не адзін раз на месяц, а колькі спатрэбіцца. У момант падачы заяўкі нават не абавязкова мець усю суму на рахунку.

Каментар
Курсы еўра і долара амаль зраўняліся. Што адбываецца і ў чым лепш захоўваць свае грошы
2022.07.08 19:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў