ЗША ўзмоцняць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі


Вашынгтон падрыхтаваў чарговыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Чакаецца, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн 9 жніўня падпіша ўказ аб узмацненні жорсткасці санкцыяў, паведамляе «AFP» са спасылкай на крыніцу ў Белым доме.

Раней тэлеканал «CNN» паведаміў, што абвяшчэнне новых санкцыяў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі будзе прымеркавана да гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пачатку масавых пратэстаў.

Таксама вядома, што ў верхняй палаце Кангрэсу ЗША сенатары і дэмакратычнай, і рэспубліканскай партыяў стварылі кокус «Свабодная Беларусь». У групу ўвайшлі 9 сенатараў, сярод якіх Джын Шагін (Jeanne Shaheen) – прадстаўніца дэмакратаў, Роджэр Ўікер (Roger Wicker) – другі паводле ўплывовасці чалавек у Рэспубліканскай партыі і шэраг іншых палітыкаў.

Аб’ектыў
Поўнае выданне навінаў
2021.08.07 22:37

Агенцыя AFP паведамляе, што абмежаванні ЗША закрануць і Нацыянальны алімпійскі камітэт (НАК) Беларусі.

Сярод фізічных асоб, якія трапілі пад амерыканскія санкцыі: Аляксей Алексін, Мікалай Варабей, Алег Гайдукевіч, Дзмітрый Гара, Генадзь Давыдзька, Ігар Ляшэнка, Нябойша Карыч і іншыя.

Сярод юрыдычных асоб: НАК РБ, «Беларуськалій», «Абсалютбанк», «Dana Holdings, «Энерга-Ойл» , тытунёвая фабрыка «Нёман» і іншыя.

Поўны спіс тут.

Сёння Вялікая Брытанія абвесціла пра ўвядзенне эканамічных санкцыяў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі за парушэнне правоў чалавека ў Беларусі.

Hавiны
Вялікая Брытанія ўводзіць новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
2021.08.09 16:05

СК belsat.eu

Стужка навінаў