Zerkalo.io хочуць прызнаць экстрэмісцкім рэсурсам


Міністэрства ўнутраных справаў вырашыла дапоўніць пазоў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі парталу TUT.by і яго сацсетак экстрэмісцкімі матэрыяламі. Цяпер МУС хоча, каб экстрэмісцкім рэсурсам прызналі і выданне Zerkalo.io, створанае часткай каманды TUT.by.

«На інтэрнэт-рэсурсе Zerkalo.io журналістамі каманды TUT.by, працягваецца інфармацыйны ціск, накіраваны на размяшчэнне інфармацыі з ухілам на дыскрэдытацыю органаў дзяржаўнай улады, інфармацыя падаецца аднабакова, з негатыўнай ацэнкай дзейнасці дзяржаўных органаў, дзе завуалявана (ад трэцяй асобы) пад выглядам інфармацыйных паведамленняў фармуецца кантэнт, які стварае масіраваны інфармацыйны ціск на падпісантаў, ажыццяўляецца прапаганда пратэставай актыўнасці ў грамадстве (так званыя флэшмобы), накіраваная на фармаванне і падтрыманне пратэставага настрою сярод грамадзянаў і дэстабілізацыю грамадскай абстаноўкі ў краіне», – гаворыцца ў абгрунтаванні ведамства, паведамляе Zerkalo.io.

У рэдакцыі парталу падкрэсліваюць, што большая частка каманды TUT.by не мае да Zerkalo.io ніякага дачынення. Якія менавіта матэрыялы Zerkalo.io выклікалі прэтэнзіі ў МУС, пакуль невядома.

Таксама МУС просіць прызнаць экстрэмісцкімі лагатыпы (лічбавыя вадзяныя знакі) TUT.by і Zerkalo.

13 жніўня суд Цэнтральнага раёну Менску працягне разгляд заявы ад МУС аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі партала TUT.by і яго сацсеткак экстрэмісцкімі матэрыяламі.

  • 27 ліпеня сайт і сацыяльныя сеткі «Белсату» былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» на рашэнне суда Чыгуначнага раёну Гомля. Падставай для гэтага сталі матэрыялы праверкі ўпраўлення ГУБАЗіК МУС па Гомельскай вобласці. Пра якія матэрыялы вядзецца гаворка, не ўдакладняецца.
  • 6 жніўня спартовы партал by.tribuna.com быў прызнаны судом «экстрэмісцкім». Ініцыятарам гэтага рашэнне стала віцебскае абласное ўпраўленне ГУБАЗіК. Акрамя сайту ў спіс забароненых трапілі Telegram-канал «Тribuna.com Беларусь», аднайменны чат і старонкі ў сацыяльных сетках Instagram, Facebook, Twitter, «УКантакце», а таксама мабільныя праграмы для смартфонаў.
Артыкулы
Амаль паўтысячы затрыманняў. БАЖ апублікаваў статыстыку па рэпрэсіях у медыясферы
2021.08.09 09:45

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў