Марына Золатава: «Свядомасці людзей ужо не змяніць»


Рэдактарка TUT.by, палітзняволеная Марына Золатава напісала калонку да гадавіны прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Тэкст публікуе Zerkalo.io.

Золатава піша, што летась беларусы не проста захацелі пераменаў, але і паверылі ў рэальнасць пераменаў шляхам выбараў. «Але ўлада нават не паспрабавала пачуць гэтых людзей», – адзначае яна.

«Можна закатаць у асфальт пратэст і далей зладзіць Паўночную Карэю ў цэнтры Еўропы. Але свядомасці людзей ужо не змяніць. Яны таксама памятаюць 16 жніўня. Далейшае закручванне гаек дазволіць яшчэ нейкі час утрымліваць уладу. Але чым даўжэй будуць утрымліваць такім чынам, тым складаней нашаму грамадству будзе вырвацца з найцяжэйшага эканамічнага і сацыяльнага крызісу. Ні аб якім далейшым развіцці краіны не можа быць і гаворкі. Бо толькі шчаслівыя і свабодныя людзі, якія не адчуваюць страху і ставяцца адзін да аднаго з павагай, могуць зрабіць нашу краіну лепшай. Улада зрабіла стаўку на страх. Але наш класік Янка Купала пісаў не толькі пра «мужыка-беларуса», які «цёмен сам, белы вус, пядзі дзве валасы». Ён аўтар і такіх радкоў:

«Гэй, ніколі, нідзе,

Гэй, ніколі, нідзе

Беларусы не будуць рабамі!»

Мы ўжо ведаем, як гэта – жыць без страху. Мы навучыліся глядзець наперад, а не хаваць вочы», – піша ў сваёй калонцы Золатава.

Артыкулы
Год, які змяніў нашае жыццё. Згадваем, што адбывалася ў Беларусі на пратэстах і не толькі
2021.08.09 09:15

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў