Канада ўвяла дадатковыя санкцыі з нагоды першай гадавіны фальшавання прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі


Міністр замежных справаў Канады Марк Гарно абвясціў пра новыя санкцыі ў дачыненні Лукашэнкі і ягонага атачэння, паведамляе прэсавая служба ведамства.

Новыя абмежавальныя захады МЗС Канады закрануць ключавыя галіны беларускай эканомікі і звядуць да мінімуму доступ беларускіх суб’ектаў да міжнародных фінансаў. Пад санкцыі патрапяць абаротныя каштоўныя паперы і інструменты грашовага рынку, пазыковае фінансаванне, страхаванне і перастрахаванне, нафтапрадукты і хларыд калію.

«Прайшоў год з таго часу, як беларускі рэжым прадэманстраваў сваё відавочнае грэбаванне правамі чалавека падчас фальшавання прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года. З тых часоў Канада стала разам з нашымі міжнароднымі партнёрамі аказваць ціск на вінаватых у працяглых парушэннях правоў чалавека. Абвешчаныя сёння захады паказваюць, што Канада не саступае ў спыненні беспакаранасці парушальнікаў правоў чалавека», – заявіў Марк Гарно, Міністр замежных справаў Канады.

Таксама сёння пра новыя санкцыі абвесцілі Вялікая Брытанія і ЗША.

Hавiны
Вялікая Брытанія ўводзіць новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
2021.08.09 16:05
Hавiны
ЗША ўзмоцняць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
2021.08.09 17:48

СК belsat.eu

Стужка навінаў