Ірак вывезе з Беларусі 280 грамадзянаў сваёй краіны


Цягам бліжэйшых двух дзён улады Іраку вывезуць 280 грамадзянаў сваёй краіны, якія пажадалі пакінуць Беларусь. Пра гэта паведамляе МЗС Іраку.

Прадстаўнік іракскага МЗС Ахмэд ас-Сахаф распавёў, што сёння з Менску ў Багдад вылеціць самалёт кампаніі «Fly Baghdad», на борце якога будзе каля 80 асобаў.

«Авіякампанія заўтра будзе здзяйсняць рэйс, на які, паводле звестак на гэты момант, зарэгістраваліся 200 асобаў», – паведамляе МЗС Іраку.

Дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Менску таксама пачало выдаваць транзітныя пашпарты грамадзянам краіны, якія страцілі свае дакументы і жадаюць вярнуцца дадому.

Hавiны
За выходныя польскія памежнікі затрымалі 349 асобаў, якія незаконна перайшлі мяжу
2021.08.09 16:45

СК belsat.eu

Стужка навінаў