Вынікі пошуку для:

Год пасля выбараў. Спецвыданне

Цягам трох гадзінаў (18:00–21:00) журналісты і госці «Белсату» будуць падсумоўваць вынікі года пасля выбараў.

Падчас эфіру будуць абмяркоўвацца пратэсты, якія скалыхнулі Беларусь пасля сфальсіфікаваных выбараў 2020 года, і масавыя рэпрэсіі супраць грамадства. Таксама пагаворым пра наступствы гвалтоўнага ўтрымання ўлады Лукашэнкам (міжнародная ізаляцыя, санкцыі) і міжнародныя скандалы, у якія рэжым уцягнуў за гэты год Беларусь (самалёт «Ryanair», мігранцкі крызіс, скандал на Алімпіядзе).

Сярод гасцей спецвыдання – кіраўнік НАУ Павел Латушка, блогер Сцяпан Пуціла (NEXTA), рэжысёр Андрэй Курэйчык, сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады Сяргей Дылеўскі, аналітык EAST Center і iSANS Андрэй Елісееў, палітык Юрась Губарэвіч ды іншыя.

belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны