Андрэй Курэйчык пра вынікі года пасля выбараў: людзі зразумелі, што больш не хочуць жыць у турме


Цягам трох гадзінаў (18:00-21:00) журналісты і госці «Белсату» падсумоўваюць вынікі года пасля выбараў.

Сярод гасцей спецвыдання – рэжысёр Андрэй Курэйчык, аналітык EAST Center і iSANS Андрэй Елісееў, палітык Юрась Губарэвіч ды іншыя.

Андрэй Курэйчык:

«Людзі зразумелі, што больш не хочуць жыць у турме. А турма засталася. Апынулася, што разбурыць гэтыя муры вельмі цяжка. Кошт гэтага разбурэння шмат для каго – паламаныя лёсы, а часамі жыццё. Галоўнае, яны гэта зразумелі. Імкненне да свабоды, якое ў іх прачнулася, не забіць. Нельга пераканаць сябе наноў, што ў турме жыць добра. Ты не пераканаеш, што тваім дзецям будзе добра ў ёй жыць».

Даволі песімістычна да магчымага выйсця з сітуацыі ставіцца аналітык «ISANS» Андрэй Елісееў.

«Важна адзначыць, што Лукашэнка, як бы не было, хоць і знаходзіцца ў даволі адчайнай сітуацыі, захаваў кантроль трох асноўных апірышчаў – сілавы блок, вертыкаль улады і Крэмль. Пакуль дэмакратычны рух і рух за сумленныя выбары не падточаць прынамсі адно з гэтых апірышчаў, ён можа далей трываць ва ўладзе і не адзін год».

Юрась Губарэвіч:

«Нават самая таемная інфармацыя ўсплывае. І тыя, хто сёння гатовы аддаваць злачынныя загады, на заўтра здымаць з сябе адказнасць, звальваць на выканаўцаў».

belsat.eu

Стужка навінаў