Амбасадарка ЗША: Беларусь сённяшняя ашаламляльна адрозніваецца ад Беларусі ўсяго год таму


Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр выступіла з заявай у сувязі з гадавінай сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў і пачатку масавых пратэстаў.

Паводле амбасадаркі, падзеі 9 жніўня 2020 года сталі паваротным пунктам для Беларусі. У гэты дзень рэкордная колькасць беларусаў прыйшлі на выбарчыя ўчасткі, каб зрабіць выбар на карысць новай Беларусі з новым кіраўніцтвам. «На жаль, у рэжыму было іншае бачанне», – дадае яна. У адказ на фальсіфікацыю выбараў сотні тысяч беларусаў выйшлі на пратэсты: «беларусы зʼядналіся, разам выходзілі на маршы, рызыкавалі быць арыштаванымі ці атрымаць траўмы».

«Дзякуючы іх дзеяннямі Беларусь сённяшняя ашаламляльна адрозніваецца ад Беларусі ўсяго год таму», – заявіла яна.

Адначасова ўвесь свет стаў сведкам несправядлівасці і ахвяраў, у выніку дзеянняў рэжыму Лукашэнкі.

Фішэр падкрэсліла, што ЗША разам з ЕЗ, Вялікай Брытаніяй і Канадай выступаюць у абарону асноўных свабодаў грамадзянаў Беларусі.

«Мы салідарныя з непрызнаннем выбараў у жніўні мінулага года. Мы заклікаем рэжым паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды, а таксама даць журналістам і супрацоўнікам СМІ выконваць сваю працу без страху. І мы заклікаем да безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў. Гэта першы крок, неабходны для ўсебаковага палітычнага дыялогу і правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў пад міжнародным назіраннем. Падзеі, звязаныя з выбарамі 9 жніўня мінулага года, на крок наблізілі Беларусь да той будучыні, якую яна заслугоўвае – будучыні дэмакратычнай, суверэннай і квітнеючай нацыі. Як і шмат хто ў Беларусі, я з нецярпеннем чакаю таго дня, калі гэта будучыня наступіць. Жыве Беларусь».

Артыкулы
Амбасадар ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр: «Візіт Ціханоўскай у Вашынгтон абсалютна беспрэцэдэнтны»
2021.07.26 19:07

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў