Амаль паўтысячы затрыманняў. БАЖ апублікаваў статыстыку па рэпрэсіях у медыясферы


Цягам 12 месяцаў, 9 жніўня 2020 года, журналісцкая супольнасць Беларусі перажыла небывалыя рэпрэсіі.

«З дня выбараў прэзідэнта ў 2020 годзе і па жнівень 2021 года беларуская медыясфера панесла велізарныя страты: былі знішчаны або вымушаныя зачыніцца многія медыя, дзясяткі калегаў у няволі, журналісты былі асуджаныя па крымінальных артыкулах, прайшлі сотні ператрусаў, выключэнняў тэхнікі, арыштаў, ініцыяваныя крымінальныя справы супраць супрацоўнікаў медыя, рэдакцыі і журналісты шмат разоў былі пакараныя штрафамі», – адзначае Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Статыстыка па медыясферы ў лічбах:

  • Затрыманняў журналістаў за год – 497
  • Фактаў гвалту і раненняў журналістаў – 68
  • Адміністратыўных арыштаў журналістаў – 119
  • На дадзены момант у няволі – 29 прадстаўнікоў медыяў
  • Прадстаўнікоў медыяў пад крымінальным пераследам – ​​больш за 50 чалавек
  • Ператрусы і агляды ў журналістаў і ў рэдакцыях – 135
  • Заблакаваны доступ да грамадска-палітычных і сайтаў медыя – больш за 100
  • Выданні, вымушаныя спыніць выпуск – 10.
Аб’ектыў
За апошнія дзесяць дзён прайшло звыш 60 вобшукаў у СМІ
2021.07.19 23:05

Нагадаем, журналісткі «Белсату» Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова знаходзяцца за кратамі ўжо 266 дзён. Яны былі затрыманыя 15 лістапада 2020 года за стрым з жорсткага разгону падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі ды разбурэння сілавікамі народнага мемарыялу. Кацярыне і Дар’і выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак») Крымінальнага кодэксу. 18 лютага 2021 года суддзя Фрунзенскага раённага суда Менску Наталля Бугук пакарала Кацярыну і Дар’ю 2 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Артыкулы
«Белсат» прызналі экстрэмісцкім
2021.07.27 18:03

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў