Затрыманы стрыечны брат Васіля Парфянкова, які імаверна загінуў ва Украіне


Стрыечнага брата загінулага байца Палка імя Кастуся Каліноўскага Васіля Парфянкова Сяргея пасадзілі на 15 содняў. Пра гэта стала вядома карэспандэнтам «Белсату».

Васіль Парфянкоў.
Фота: Василь Сябро / Facebook

Пасля таго, як стала вядома аб тым, што Васіль загінуў пад Лісічанскам, на працы кіраўніцтву Сяргея паведамілі, што ён «нядобранадзейны» элемент, бо ў ягоны брат ваяваў на баку Украіны супраць расейскай агрэсіі.

8 ліпеня Сяргей пайшоў у міліцыю, куды яго выклікалі на размову, і пасля гэтага сувязь з ім знікла. Позна ўвечары сваякам сказалі, што яго адпусцілі, але дадому ён не прыйшоў. 9 ліпеня стала вядома, што Сяргей арыштаваны.

Артыкулы
Полк Каліноўскага выступіў з заявай па стратах, імаверна, трое ваяроў загінулі
2022.07.08 22:04

8 ліпеня полк імя Кастуся Каліноўскага выступіў з адмысловай заявай адносна апошніх стратаў пад Лісічанскам падчас бою 26 чэрвеня.

Ад пачатку Каліноўцы пацвярджалі смерць камандзіра батальёна «Волат» Івана Брэста Марчука ды ўзяцце ў палон Яна Дзюрбейка з пазыўным Тромблі. Аднак медыі са спасылкай на прарасейскія тэлеграм-каналы, агучылі імёны яшчэ трох байцоў, якія імаверна загінулі пад Лісічанскам. Гэта Васіль Сябро Парфянкоў, Васіль Атам Грудовік і Вадзім Папік Шатроў. А таксама пра палон Сяргея Кляшча Дзегцева.

«Дадзеная інфармацыя не зʼяўляецца канчатковай, мы не маем целаў ніводнага з пералічаных ваяроў Палка Каліноўскага, у сувязі з чым, мы не можам дакладна канстатаваць факт гібелі», – заявілі ў прэс-службе Палка Каліноўскага.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў