Валер Кавалеўскі заклікае Украіну не высылаць валанцёрку Пацёмкіну


Афіцыйны прадстаўнік Офісу Святланы Ціханоўскай у Кіеве Валер Кавалеўскі заклікаў Украіну адмяніць рашэнне ў справе беларускай валанцёркі Карыны Пацёмкінай, якую ўкраінскія ўлады вырашылі дэпартаваць з краіны.

Валерый Кавалеўскі.
Фота: Telegram / CabinetST

Паводле яго, гэтая праблема ўзнятая перад кіраўніцтвам Дзяржаўнай міграцыйнай службы, МУС, Упаўнаважаным па правах чалавека Украіны і «зроблены заклік адмяніць несправядлівае рашэнне аб высылцы Карыны».

«Сумесна з беларускімі і ўкраінскімі праваабаронцамі будуць падрыхтаваныя прапановы да Вярхоўнай Рады, якія дазволяць абараніць правы беларусаў і выключыць падобныя сітуацыі ў будучым», – адзначыў Кавалеўскі.

Паводле яго, «становіцца штодзённай навіной, што беларусы ва Украіне, у тым ліку тыя, якія займаюцца валанцёрскай дзейнасцю, становяцца аб’ектамі несправядлівага ўжывання закона. Гэтыя праблемы ў беларусаў з’явіліся на фоне агрэсіі Расеі, у якую Лукашэнка ўцягнуў нашую краіну».

Сама Карына Пацёмкіна, заявіў Кавалеўскі, настроеная рашуча і будзе змагацца за адмену рашэння аб дэпартацыі.

Hавiны
Беларускую валанцёрку Карыну Пацёмкіну высылаюць з Украіны
2022.07.09 14:14

Беларуская валанцёрка Карына Пацёмкіна мусіць пакінуць тэрыторыю Украіны да 15 ліпеня. Яна працавала валанцёркай у Бучы і мае падзяку ад Бучанскай тэрытарыяльнай грамады, але міграцыйныя службы гэтага не сталі ўлічваць.

Да гэтага ў Пацёмкінай не прынялі дакументаў, якія яна падавала для часовага віду на жыхарства ва Украіне.

Карына Пацёмкіна з’ехала з Беларусі ва Украіну ў снежні 2021 года праз пагрозу палітычнага пераследу, пасялілася ў Бучы каля Кіева. Яна працягвала жыць у Бучы, калі пачалася расейская акупацыя, пасля здолела эвакуявацца. У пачатку красавіка, адразу пасля вызвалення гораду ад расейцаў, яна вярнулася ў горад, займалася валанцёрскай дзейнасцю.

Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны
У Бучы валанцёрку пагражалі расстраляць праз беларускі пашпарт
2022.05.22 11:05

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў