Украіна мініруе небяспечныя кірункі на мяжы з Беларуссю


Украінскія вайскоўцы мініруюць небяспечныя кірункі на мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведамляе Камандаванне аб’яднаных сілаў ЗСУ з прычыны наведвання камандуючым Сяргеем Наевым пазіцыяў украінскіх вайскоўцаў у Паўночнай аператыўнай зоне – каля мяжы з Беларуссю.

Украінскія сапёры падчас працы.
Фота: ДСНС України / Facebook

Паводле Наева, цяпер праходзіць мініраванне небяспечных кірункаў і добраўпарадкаванне інжынерных агароджаў. Падраздзяленні Дзяржаўнай памежнай службы Украіны ўмацоўваюць дзяржмежы краіны на ўсіх небяспечных і пагрозлівых кірунках.

Паводле камандуючага, украінскія вайскоўцы цалкам кантралююць сітуацыю.

Hавiны
«Беларускі Гаюн»: у Беларусі назіраецца ўзмацненне авіяцыйных трэнаванняў
2022.07.09 10:32

«Беларускі Гаюн» інфармуе, што вучэнні на беларускіх палігонах працягнутыя прынамсі да 16 ліпеня. Але пры гэтым трэнаванні адбываюцца не толькі ў адмыслова адведзеных месцах. Заўважна павялічылася колькасць трэнаванняў на вайсковых аэрадромах у Баранавічах, Мачулішчах, Лідзе, Лунінцы і Бабруйску.

З 16 чэрвеня на аэрадром у Баранавічах перыядычна адбываецца трэнавальнае высаджванне дэсанту з верталёта Мі-8 ВПС Беларусі. За гэты час ужо перавышаная іх гадавая норма.

Пры гэтым актывізацыя авіяцыйных трэнаванняў карэлюе з прыбыццём у Баранавічы 20 пілотаў з Расеі.

Да нетыповых вучэнняў «Беларускі Гаюн» таксама адносіць частае высаджванне дэсанту ў Мачулішчах.

8 ліпеня ўпершыню высаджванне дэсанту з верталёта Мі-8 адпрацоўвалася ў Ельскім раёне. Двойчы з 6 ліпеня дэсантаванне праходзіла на аэрадроме ў Бабруйску. Акрамя таго, аднаўленне трэнавальных палётаў фіксуецца ў Лунінцы і Лідзе.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў