У Беларусі змянілі правілы прыёму іспытаў на кіраванне аўтам


З 8 ліпеня ў Беларусі змяніліся правілы прыёму іспытаў на права кіравання аўтамабілем. Як распавяла прадстаўніца ГУ ДАІ МУС Ганна Банадык, змены прынятыя, каб выключыць спрэчныя і канфліктныя сітуацыі паміж ДАІ і кіроўцамі.

Гэтак, самыя іспыты будуць фіксаваць на відэа і аўдыё. Адмяняецца тэрмін дзеяння тэарэтычнага іспыту і змяняюцца тэрміны здачы практычнага. Пры прызначэнні практычнага іспыту больш не ўлічваецца колькасць спробаў і не абмяжоўваецца тэрмін магчымай здачы. Пераздача іспыту магчымая праз 10 дзён ад апошняга іспыту.

Першы этап практычнага іспыту не залічваецца пры: дакрананні абмежавальнікаў да элементаў аўтадрому, спыненні рухавіка, перавышэнні ліміту часу, адкаце аўтамабіля больш як на 30 см пры пераадоленні эстакады і пачатку руху пасля спынення на ўздыме. Другі этап не будзе здадзены пры трох і больш парушэннях ПДР.

Практычны іспыт будзе правалены таксама пры пачатку руху без разблакавання тормаза, невыкарыстанні рэменя бяспекі.

Акрамя таго, на замену папяровым экзаменацыйным карткам прыйдуць аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма ДАІ і планшэты.

Hавiны
Камісія 15 %, суд на Кацяй Андрэевай і Будслаўскі фэст. Што прыгатаваў ліпень беларусам
2022.07.01 08:25

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў