Доктарка Юлія Жаранкова, якую затрымліваў КДБ, цяпер на свабодзе


Доктарка Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі Юлія Жаранкова была дапытаная ў якасці сведкі. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал прафсаюзнай арганізацыі медыкаў «PanaceyaSPB».

8 ліпеня з’явілася інфармацыя, што Жаранкову затрымалі супрацоўнікі КДБ. Але паводле «PanaceyaSPB», доктарка начавала ўдома, яе проста апыталі ў якасці сведкі. Сведкай у якой справе яна праходзіць – невядома.

Юлія Жаранкова – імуналог з 12-гадовым стажам, старшыня суполкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага ў РНПЦ.

Нагадаем, 8 ліпеня таксама затрымалі загадчыка лабараторыі генетычных біятэхналогіяў Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, кандыдата біялагічных навук Аляксандра Мялешку. Яго ў выніку пакаралі 10 соднямі адміністратыўнага арышту.

Hавiны
Доктар Аляксандр Мялешка атрымаў 10 содняў арышту
2022.07.09 11:16

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў