ЗША і 10 краінаў Еўропы заклікалі да новых санкцыяў супраць уладаў Беларусі – за нелегальную міграцыю

Таксама заклікалі забараніць палёты рэйсаў, якімі мігранты трапляюць у Беларусь. Сітуацыю параўноўваюць з прымусоваю пасадкаю самалёта «Ryanair».

Ілюстрацыйная выява. Мігранты на беларуска-літоўскай мяжы. Фота: pasienis.lt

Старшыня Камітэту замежных справаў Сейму Латвіі Рыхардс Колс апублікаваў у Twitter супольную заяву прадстаўнікоў камітэтаў замежных справаў Злучаных Штатаў, Вялікай Брытаніі, Ірландыі, Латвіі, Літвы, Нямеччыны, Польшчы, Украіны, Францыі, Чэхіі ды Эстоніі.

Як у Літве глядзяць на беларускі крызіс? Ёсць адзінства, няма прадказальнасці

Яны асудзілі выкарыстанне нелегальнай міграцыі рэжымам Аляксандра Лукашэнкі для перашкодаў суседнім краінам. Выкарыстанне такіх метадаў яны назвалі ганебным, крымінальным і бесчалавечным актам і параўналі гэта з травеньскім актам паветранага пірацтва:

«Мы заклікаем забараніць палёты ў Беларусь, якія, як мяркуюць, выкарыстоўваліся для арганізаванага дзяржаваю трафіку людзей. Мы заклікаем да санкцыяў адносна ўцягнутых у гэты арганізаваны дзяржаваю трафік людзей праз міжнародныя межы і адносна рэжыму Лукашэнкі, які кантралюе гэта».

Таксама ў заяве заклікалі падтрымаць еўрапейскую памежную службу «Frontex» ды іншыя нацыянальныя і міжнародныя агенцыі, што могуць падтрымаць Літву ды іншыя краіны ў сітуацыі з нелегальнаю міграцыяй. Акрамя таго, у дакуменце заклікалі NATO і Еўразвяз супольна звярнуцца да ўрадаў Іраку і Турэччыны, а таксама іншых дзяржаваў, якія рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае дзеля знявагі і інструменталізацыі мігрантаў.

Літва пачала ставіць плот на мяжы з Беларуссю

АА belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны