З песень беларускага пратэсту робяць караоке. Ужо гатовыя «Муры», «Грай», «Тры чарапахі», «Магутны Божа»…


Праект «Караоке па-беларуску» ладзіць Беларуская рада культуры ў межах Тыдня беларускай культуры, абвешчанага разам са штабам Святланы Ціханоўскай.

Ілюстрацыйнае фота. Лявон Вольскі, 2019 год.
Фота: НГ / Belsat.eu

Крама Symbal.by і кампанія «Годна» апыталі ў чэрвені чытачоў наконт іхных упадабаных песень беларускага пратэсту. У выніку склалі топ-20 «песень, якія спявае Беларусь». На іх – ад «Я нарадзіўся тут» да «Правілаў» – збіраюцца зрабіць караоке-версіі: відэа з музыкай і тэкстамі, але без вакалу, каб можна было не падпяваць, а спяваць самастойна.

Рада беларускай культуры ўжо апублікавала некаторыя песні з таго топу ў караоке-версіях:

Hавiны
Ціханоўская абвясціла на 5–11 ліпеня Тыдзень беларускай культуры
2021.06.22 16:31

Тыдзень беларускай культуры ладзяць вакол 7 ліпеня – дня, які абвясцілі Днём культуры Новай Беларусі. Гэты дзень абралі, каб адзначыць культурніцкі след, пакінуты ў свеце беларускім народам. Апроч таго, менавіта 7 ліпеня нарадзіліся Янка Купала, Марк Шагал і Ян Чачот – культурніцкія дзеячы Беларусі, вядомыя далёка за яе межамі. У ноч на 7 ліпеня шмат хто ў Беларусі адзначае самае таямнічае і знітаванае з традыцыямі свята – Купалле.

АА belsat.eu

Стужка навінаў