У Берасці пракуратура закрыла ўстановы «Дзедзіч» і «За свой горад»


Дзейнасць нібыта не адпавядала статуту: «распальвалі варожасць і прапагандавалі фармаванне ў грамадзянаў ухвальнае стаўленне да супрацьпраўных дзеянняў».

Грамадскі пікнік установы «Дзедзіч». Берасце, Беларусь. 19 чэрвеня 2020 года.
Фота: dzedzich.org

Адміністрацыя Ленінскага раёну Берасця выканала прадпісанне гарадской пракуратуры аб ліквідацыі сацыяльна-інфармацыйнай установы «За свой горад» і інфармацыйна-кансалтынгавай установы «Дзедзіч». Пракуратура заяўляе, што на гэтых арганізацыях не спыніцца.

«За свой горад», як заяўляе пракуратура, са жніўня 2020 года не спрыяла ўсебаковаму сацыяльна-эканамічнаму і культурніцкаму развіццю гарадоў Беларусі, як мусіла паводле статуту. Установа, піша пракуратура, «размяшчала на сваіх старонках у сацыяльных сетках інфармацыю, накіраваную на распальванне варожасці паводле прафесійнай прыкметы». Да апошняга часу, мяркуючы з сайту арганізацыі, яна займалася гарадскімі праблемамі: даступнасцю адукацыі, маршрутамі транспарту, ачысткаю вадаёмаў ды іншым, нават палівала дрэвы.

«Дзедзіч» закрылі за тое, што «замест арганізацыі інфармацыйна-кансалтынгавых паслуг у галіне культуры ладзіла конкурсы мастацкіх твораў і трансляцыю ў сацыяльных сетках ролікаў, што прапагандуюць фармаванне ў грамадзянаў ухвальнага стаўлення да ўчынення супрацьпраўных дзеянняў». Установа была ўтвораная ў 1999 годзе студэнтамі БрДУ, неаднаразова без перашкодаў ладзіла культурніцкія, інфармацыйныя ды экалагічныя імпрэзы.

Артыкулы
КДБ заявіў пра «шырокамаштабную зачыстку ад радыкальна настроеных». Вынікі нападу на прэсу і актывістаў
2021.07.09 10:33

АА belsat.eu

Стужка навінаў