Польскія і літоўскія следчыя здабылі чорныя скрыні з самалёта «Ryanair», які прымусова садзілі ў Менску


Пракурор з Польшчы і работнікі польскага Агенцтва ўнутранай бяспекі некалькі тыдняў таму былі з візітам у Літве, дзе разам з літоўскімі адмыслоўцамі расследавалі прымусовую пасадку самалёта ў Менску.

Ілюстрацыйная выява. Самалёт «Ryanair».
Фота: Niall Carson / PA Images / Forum

Як паведамляе польскае выданне «RMF24», следчыя працавалі ў тым самым самалёце «Ryanair», які беларускі бок прымусова садзіў у Менску 23 траўня, паведаміўшы пра бомбу на борце.

Следчыя збіралі доказы – дакументы і звесткі рэгістратараў, у ліку якіх так званыя чорныя скрыні. Цяпер следчыя маюць арыгінальны запіс перамоваў з беларускімі дыспетчарамі. Следчыя рабілі і іншыя дзеянні ў самалёце, які цяпер у Віленскім аэрапорце.

Акрамя таго, следчыя апыталі сведак – удзельнікаў палёту.

Дзейнасць аб’яднанай польска-літоўскай групы каардынаваная Еўраюстам – агенцтвам Еўразвязу, адказным за міжнародную судовую супрацу. Расследуюць справу аб «выкарыстанні падману і пагрозаў дзеля ўзяцця пад кантроль самалёта, стварэнні небяспекі для жыцця і здароўя людзей ды ўзяцці ў няволю экіпажу і пасажыраў самалёта».

Hавiны
ICAO падоўжыла тэрмін расследавання прымусовай пасадкі самалёта «Ryanair»
2021.06.29 13:39

Cамалёт «Ryanair» 23 траўня зрабіў змусілі да пасадкі ў Менску пасля інфармацыі пра мініраванне ад беларускіх дыспетчараў. На загад Лукашэнкі для суправаджэння пасажырскага самалёта ў неба ўзняўся знішчальнік МіГ-29. Блогер Раман Пратасевіч, які ляцеў гэтым рэйсам, і ягоная сяброўка Соф’я Сапега былі затрыманыя. Пасадка самалёта была справакаваная беларускімі спецслужбамі менавіта дзеля захопу апазіцыйнага блогера.

Здарэнне з рэйсам «Ryanair» выклікаў міжнародны скандал: палітыкі, дыпламаты і міжнародныя арганізацыі рэзка асудзілі дзеянні ўладаў Беларусі. Інцыдэнт з рэйсам Афіны – Вільня пацягнуў увядзенне жорсткіх санкцыяў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Абноўлена
Еўразвяз прыняў сектаральныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Яны ўступяць у сілу 25 чэрвеня
2021.06.24 16:37

АА belsat.eu

Стужка навінаў