«Наша ніва»: галоўнага рэдактара збілі пры затрыманні, не давалі ежы ўвесь дзень


Выданне «Наша ніва» падзялілася новымі падрабязнасцямі пра ўчорашняе затрыманне сваіх працаўнікоў.

Галоўны рэдактар «Нашай нівы» Ягор Марціновіч пасля ператрусу ў кватэры, верасень 2020 года.
Фота: «Белсат»

Галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча збілі пры затрыманні, у выніку чаго ён атрымаў траўму галавы.

Пасля ператрусаў у офісе і ўдома Ягора павезлі ў Следчы камітэт на допыт, дзе яму выклікалі хуткую дапамогу. Як сцвярджае прэс-служба СК, Марціновічу далі медычную дапамогу. Гэту ноч Ягор правёў у ізалятары на Акрэсціна. Кажа, што адчувае сябе лепш. Сёння раніцай яго ўпершыню пакармілі, а затрымалі ўчора, каля 10:00. Яму ды іншым вязням у камеры не выдалі матрацаў і бялізны.

Таксама ў ІЧУ на Акрэсціна ў такім жа статусе застаюцца галоўны рэдактар часопісу «Наша гісторыя» Андрэй Дынько, кіраўнік аддзелу рэкламы і маркетынгу Андрэй Скурко, галоўны бухгалтар Вольга Раковіч.

Андрэй Скурко хворы на цукровы дыябет, інсуліназалежны, яму дазволілі ўзяць лекі з разлікам на тры дні. Раней «Наша ніва» пераказвала словы ягонай жонкі, як праходзіў ператрус: да дому прыбег натоўп з закрытымі тварамі і аўтаматамі, падчас ператрусу сілавікі пыталі, навошта трэба столькі кніг – Скурко не прыдумаў, што адказаць.

Абноўлена
Другі дзень аблавы на медыі і актывістаў: затрымліваюць журналістаў па ўсёй краіне
2021.07.09 12:12

АА belsat.eu

Стужка навінаў