Літва пачала ставіць агароджу на мяжы з Беларуссю


Бар’ер пакуль з дроту і толькі на 30 км мяжы, што найбольш непакояць памежнікаў.

Ілюстрацыйнае фота. Беларуска-літоўская мяжа. 6 ліпеня 2021 года.
Фота: Белсат

Літоўскія вайскоўцы пачалі ўсталёўваць дадатковую агароджу на мяжы Літвы і Беларусі, піша «Delfi». Бар’ер з дроту ставяць у раёне Друскінінкаю (Друскенікаў) на 30-кіламетровым участку. Памежнікі не бяруць удзелу ў працах, але падказалі самы «неспакойны» адцінак.

Hавiны
Літва праўда збудуе сцяну на мяжы з Беларуссю? Тлумачыць эксперт
2021.07.08 03:05

І гэтым наўрад ці абмяжуюцца: у панядзелак прэзідэнт Літвы склікае Дзяржаўную раду абароны, каб абмеркаваць ахову межаў.

Паводле літоўскіх службоўцаў, з пачатку 2021 года на мяжы з Беларуссю затрымалі ўжо 1546 асобаў, якія пераходзілі мяжу незаконна. Большая частка з іх – грамадзяне Іраку.

Hавiны
Як у Літве глядзяць на беларускі крызіс? Ёсць адзінства, няма прадказальнасці
2021.07.08 22:16

АА belsat.eu

Стужка навінаў