Эканамічны суд адхіліў пазоў TUT.by да ПВТ


Эканамічны суд Менску ў закрытым рэжыме разгледзеў пазоў ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» ў дачыненні наглядальнай рады і адміністрацыі Парку высокіх тэхналогіяў. TUT.by просіць прызнаць пастанову ПВТ пра скасаванне права на ільготы несапраўднай. Але суд адмовіў у задавальненні гэтай заявы, паведамляе Zerkalo.io.

Офіс TUT.by.
Фота: mogilev.online

Следчыя лічаць, што ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» пасля атрымання статусу рэзідэнта ПВТ атрымлівала выручку за кошт выкарыстання праграмнага забеспячэння іншых кампаніяў. Таму КДК звярнулася да кіраўніцтва ПВТ, каб «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» пазбавілі правоў на ільготы з 2019 да 2021 гадоў. У парку падтрымалі гэтае рашэнне. Але TUT.by лічыць такую захаду незаконнай і патрабуе прызнаць пастанову ПВТ несапраўднай.

Эканамічны суд у Менску падчас паседжання, якое адбывалася ў закрытым рэжыме, адмовіў кампаніі ў задавальненні пазову.

Абноўлена
Былая каманда TUT.ВY запускае новае медыя – Zerkalo.io
2021.07.08 12:56

СК belsat.eu

Стужка навінаў