Другі дзень аблавы на медыі і актывістаў: затрымліваюць журналістаў па ўсёй краіне


Пасля маштабнай атакі на СМІ 8 ліпеня раніцай 9-га працягнуліся ператрусы.

Максім Хлябец.
Фота: Белсат

«Наша ніва» паведамляе, што ператрус чыняць у журналісткі Onliner.by Настассі Занько. А палове на 15-ю Onliner паведаміў, што ператрус завяршылі. Яго рабілі ў межах крымінальных справаў аб «Масавых беспарадках» і «Арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Настассю звезлі на допыт.

«Виртуальный Брест» піша, што ператрус трывае ў адміністратара парталу Андрэя Кухарчыка. Паводле якой справы, невядома.

TUT.by піша пра візіт сілавікоў да берасцейскага журналіста Максіма Хлябца. Беларуская асацыяцыя журналістаў перадала пасля абеду, што ператрус завершыўся: забралі ноўтбук і тэлефон, а Хлябец – сведка ў справе аб «тэрарызме».

«Белсату» паведамляюць таксама аб працягу ператрусаў у актывістаў у Глыбокім. Сілавікі прыйшлі да глыбоцкай журналісткі Таццяны Смоткінай.

«Падʼехалі і да майго дому міліцыянты. Стаіць машына пакуль каля дому, міліцыянты чытаюць у ёй нейкія паперы пакуль. Усё, выходжу з сацсетак», – напісала Таццяна на Facebook.

9 ліпеня стала вядома, што днём раней затрымалі адміністратара Facebook-суполькі «Письма солидарности» Сяргея Барысава – яго, як піша «Вясна», вінавацяць у «Акце тэрарызму» (арт. 289 КК РБ).

Канал «Белые Халаты» паведамляе, што 9 ліпеня затрымалі лекарку-артадонта Анастасію Родзічаву, яна ў Партызнскім РУУС Менску, прычыны невядомыя.

«Першы рэгіён» піша, што ў рэдакцыю газеты «Ганцавіцкі час» прыйшлі невядомыя, якія назваліся супрацоўнікамі КДБ.

Hавiны
«Наша ніва»: галоўнага рэдактара збілі пры затрыманні, не давалі ежы ўвесь дзень
2021.07.09 14:38

Паводле звестак «Вясны», 9 ліпеня невядомыя прыйшлі да рэдактара «Першага рэгіёну» Паўла Дайліда.

Беларуская асацыяцыя журналістаў перадае, што сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю лунінецкага выдання «Информпрогулка».

9 ліпеня стала вядома, што днём раней прайшлі ператрусы ў чальцоў Беларускага незалежнага прафсаюзу на «Нафтане», піша Zerkalo. Дзмітрый Кайро затрыманы на 72 гадзіны, ператрусы таксама прайшлі ў Аляксандра Капшуля, Дзяніса Гурскага і Юрыя Гашава.

14:00. Скончыўся ператрус у берасцейскага журналіста Максіма Хлябца. Ён праходзіць сведкам па справе аб тэрарызме і цяпер на волі. Пасля ператрусу ў журналіста забралі ноўтбук і тэлефоны.

14:30. Ператрус у кватэры журналісткі «Onliner» Настассі Занько завершаны. У пастанове на ператрус пазначана, што аператыўныя мерапрыемствы праводзяцца ў рамках арт. 293 КК (масавыя беспарадкі) і арт. 342 КК (арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак). Паводле інфармацыі рэдакцыі, гаворка ідзе пра акцыі пратэсту, якія прайшлі ў жніўні 2020 года.

Зараз журналістку павезлі на допыт, але яе працэсуальны статус пакуль невядомы. Адвакат будзе спрабаваць патрапіць на следчыя дзеянні.

Настасся Занько на волі. Яна знаходзіцца пад падпіскай пра неразгалошванне і не можа распавесці падрабязнасцяў.

17:20. Суд Ленінскага раёну Горадні прызнаў Telegram-канал Hrodna.Life экстрэмісцкім. Нібыта ў публікацыях канала знайшлі паведамленні, «накіраваныя на распальванне сацыяльнай альбо іншай варожасці».

17:30. У кватэры Берасцейскага журналіста Алега Супрунюка сілавікі зладзілі ператрус у межах крымінальнай справы аб тэрарызме. Забралі тэхніку. Ператрус адбываўся з удзелам працаўнікоў КДБ, паведамляе БАЖ. Цяпер Алег Супрунюк на свабодзе пад падпіскаю аб неразгалошванні.

18:10. Да рэдактара гомельскіх «Моцных Навін» Ірыны Вольскай прыйшла міліцыя. Ірына паведаміла, што да яе прыйшоў крымінальны вышук, забіраюць тэхніку. Таксама супрацоўнікі сілавых органаў прыйшлі па месцы прапіскі да кіраўніка рэкламнага аддзелу Яўгеніі Крашчук. Яе ў кватэры няма.

19:30. Сілавікі прыйшлі ператрусам прыйшлі да галоўнага рэдактара выдання «Сильные новости» Ганны Якштас і яе мужа, журналіста Дзяніса Якштаса.

Акрамя таго, з ператрусамі прыйшлі да журналістаў Наталлі Суславай, Юрыя Глушакова і Кацярыны Тэліман, у іх забіраюць тэхніку.

Артыкулы
КДБ заявіў пра «шырокамаштабную зачыстку ад радыкальна настроеных». Вынікі нападу на прэсу і актывістаў
2021.07.09 10:33

АА belsat.eu

Стужка навінаў