Журналісту «Tribuna» Аляксандру Івуліну выставілі абвінавачанне


Журналісту «Tribuna», аўтару канала «ЧестнОК», а таксама гульцу ФК «Крумкачы» Аляксандру Івуліну выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 КК РБ («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Цягам дня яму абяруць меру стрымання, паведамляе «Tribuna».

Аляксандр Івулін
Фота: facebook.com/aleksandr.ivulin

Журналіста і спартоўца Аляксандра Івуліна затрымалі 3 чэрвеня разам з мантажыстам праекту «ЧестнОК» Яраславам Пісарэнкам. Іх забралі з кватэры невядомыя ў цывільным. На наступны дзень стала вядома, што Івуліна асудзілі на 30 содняў арышту нібыта за сцяг на акне.

Hавiны
Журналіст Аляксандр Івулін стаў падазраваным паводле крымінальнай справы
2021.07.02 21:12

3 ліпеня Аляксандр павінен быў выйсці на волю, але з ІЧУ яго перавялі ў СІЗА. Сёння стала вядома, што спартоўцу і журналісту выставілі абвінавачанне паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Максімальнае пакаранне паводле артыкулу – тры гады пазбаўлення волі.

5 ліпеня Аляксандра Івуліна прызналі палітычным вязнем.

Hавiны
Галоўны рэдактар Tribuna.com выказаўся наконт арышту журналіста Аляксандра Івуліна
2021.06.06 12:31

СК belsat.eu

Стужка навінаў