335-ы дзень пратэстаў. Працяг разгрому незалежных медыяў, у Беларусі рэзка павялічылася інфляцыя


335 дзён працягваецца палітычны крызіс у Беларусі. Улады працягваюць рэпрэсіі і тэрор супраць беларусаў і грамадзянскай супольнасці. «Белсат» падводзіць вынікі 9 ліпеня.

Другі дзень аблавы на медыі

З самай раніцы сілавікі прыйшлі з ператрусам да журналістаў. «Наша ніва» паведамляе, што ператрус чыняць у журналісткі Onliner.by Настассі Занько. А палове на 15-ю Onliner паведаміў, што ператрус завяршылі. Яго рабілі ў межах крымінальных справаў аб «Масавых беспарадках» і «Арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Настассю звезлі на допыт.

«Виртуальный Брест» піша, што ператрус трывае ў адміністратара парталу Андрэя Кухарчыка. Паводле якой справы, невядома.

Артыкулы
Стала вядома, у чым абвінавачваюць палітвязня блогера Уладзіміра Цыгановіча
2021.07.09 18:47

TUT.by піша пра візіт сілавікоў да берасцейскага журналіста Максіма Хлябца. Беларуская асацыяцыя журналістаў перадала пасля абеду, што ператрус завершыўся: забралі ноўтбук і тэлефон, а Хлябец – сведка ў справе аб «тэрарызме».

«Белсату» паведамляюць таксама аб працягу ператрусаў у актывістаў у Глыбокім. Сілавікі прыйшлі да глыбоцкай журналісткі Таццяны Смоткінай.

«Падʼехалі і да майго дому міліцыянты. Стаіць машына пакуль каля дому, міліцыянты чытаюць у ёй нейкія паперы пакуль. Усё, выходжу з сацсетак», – напісала Таццяна на Facebook.

9 ліпеня стала вядома, што днём раней затрымалі адміністратара Facebook-суполькі «Письма солидарности» Сяргея Барысава – яго, як піша «Вясна», вінавацяць у «Акце тэрарызму» (арт. 289 КК РБ).

Канал «Белые Халаты» паведамляе, што 9 ліпеня затрымалі лекарку-артадонта Анастасію Родзічаву, яна ў Партызнскім РУУС Менску, прычыны невядомыя.

«Першы рэгіён» піша, што ў рэдакцыю газеты «Ганцавіцкі час» прыйшлі невядомыя, якія назваліся супрацоўнікамі КДБ.

Hавiны
«Гэта частка кампаніі па ціску на рэгіянальныя медыя»: суд у Горадні прызнаў Telegram-канала Hrodna.life экстрэмісцкім
2021.07.09 20:37

Сілавікі прыйшлі ператрусам прыйшлі да галоўнага рэдактара выдання «Сильные новости» Ганны Якштас і яе мужа, журналіста Дзяніса Якштаса. Таксама ператрус зладзілі ў кватэры рэдактара гомельскіх «Моцных Навін» Ірыны Вольскай. паведаміла, што да яе прыйшоў крымінальны вышук, забіраюць тэхніку. Таксама супрацоўнікі сілавых органаў прыйшлі па месцы прапіскі да кіраўніка рэкламнага аддзелу Яўгеніі Крашчук. Яе ў кватэры няма.

Акрамя таго, з ператрусамі прыйшлі да журналістаў Наталлі Суславай, Юрыя Глушакова і Кацярыны Тэліман, у іх забіраюць тэхніку.

Артыкулы
Запужаць і катаваць. Чаму падчас зачысткі ад КДБ зʼявіўся артыкул пра тэрарызм
2021.07.09 17:10

Ягора Марціновіча збілі пры затрыманні

Галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча збілі пры затрыманні, у выніку чаго ён атрымаў траўму галавы.

Галоўны рэдактар «Нашай нівы» Ягор Марціновіч.
Фота: архіў героя

Пасля ператрусаў у офісе і ўдома Ягора павезлі ў Следчы камітэт на допыт, дзе яму выклікалі хуткую дапамогу. Як сцвярджае прэс-служба СК, Марціновічу далі медычную дапамогу. Гэту ноч Ягор правёў у ізалятары на Акрэсціна. Кажа, што адчувае сябе лепш. Сёння раніцай яго ўпершыню пакармілі, а затрымалі ўчора, каля 10:00. Яму ды іншым вязням у камеры не выдалі матрацаў і бялізны.

Таксама ў ІЧУ на Акрэсціна ў такім жа статусе застаюцца галоўны рэдактар часопісу «Наша гісторыя» Андрэй Дынько, кіраўнік аддзелу рэкламы і маркетынгу Андрэй Скурко, галоўны бухгалтар Вольга Раковіч.

Андрэй Скурко хворы на цукровы дыябет, інсуліназалежны, яму дазволілі ўзяць лекі з разлікам на тры дні. Раней «Наша ніва» пераказвала словы ягонай жонкі, як праходзіў ператрус: да дому прыбег натоўп з закрытымі тварамі і аўтаматамі, падчас ператрусу сілавікі пыталі, навошта трэба столькі кніг – Скурко не прыдумаў, што адказаць.

Hавiны
«Наша ніва»: галоўнага рэдактара збілі пры затрыманні, не давалі ежы ўвесь дзень
2021.07.09 14:38

Журналісту «Tribuna» выставілі абвінавачанне

Журналісту «Tribuna», аўтару канала «ЧестнОК», а таксама гульцу ФК «Крумкачы» Аляксандру Івуліну выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 КК РБ («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»).

Аляксандр Івулін
Фота: facebook.com/aleksandr.ivulin

Журналіста і спартоўца Аляксандра Івуліна затрымалі 3 чэрвеня разам з мантажыстам праекту «ЧестнОК» Яраславам Пісарэнкам. Іх забралі з кватэры невядомыя ў цывільным. На наступны дзень стала вядома, што Івуліна асудзілі на 30 содняў арышту нібыта за сцяг на акне.

3 ліпеня Аляксандр павінен быў выйсці на волю, але з ІЧУ яго перавялі ў СІЗА. Сёння стала вядома, што спартоўцу і журналісту выставілі абвінавачанне паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Максімальнае пакаранне паводле артыкулу – тры гады пазбаўлення волі.

Ліквідаванне грамадскіх арганізацыяў

У Берасці пракуратура закрыла ўстановы «Дзедзіч» і «За свой горад». дзейнасць гэтых арганізацыяў нібыта не адпавядала статуту: «распальвалі варожасць і прапагандавалі фармаванне ў грамадзянаў ухвальнае стаўленне да супрацьпраўных дзеянняў».

«За свой горад», як заяўляе пракуратура, са жніўня 2020 года не спрыяла ўсебаковаму сацыяльна-эканамічнаму і культурніцкаму развіццю гарадоў Беларусі, як мусіла паводле статуту. Установа, піша пракуратура, «размяшчала на сваіх старонках у сацыяльных сетках інфармацыю, накіраваную на распальванне варожасці паводле прафесійнай прыкметы». Да апошняга часу, мяркуючы з сайту арганізацыі, яна займалася гарадскімі праблемамі: даступнасцю адукацыі, маршрутамі транспарту, ачысткаю вадаёмаў ды іншым, нават палівала дрэвы.

«Грамадскі пікнік» установы «Дзедзіч». Берасце, Беларусь. 19 чэрвеня 2020 года.
Фота: dzedzich.org

«Дзедзіч» закрылі за тое, што «замест арганізацыі інфармацыйна-кансалтынгавых паслуг у галіне культуры ладзіла конкурсы мастацкіх твораў і трансляцыю ў сацыяльных сетках ролікаў, што прапагандуюць фармаванне ў грамадзянаў ухвальнага стаўлення да ўчынення супрацьпраўных дзеянняў». Установа была ўтвораная ў 1999 годзе студэнтамі БрДУ, неаднаразова без перашкодаў ладзіла культурніцкія, інфармацыйныя ды экалагічныя імпрэзы.

Артыкулы
У Берасці пракуратура закрыла ўстановы «Дзедзіч» і «За свой горад»
2021.07.09 12:00

Патрабаванні пракурора ў «справе студэнтаў»

У судзе Савецкага раёну Менску 9 ліпеня адбываюцца спрэчкі бакоў у «справе студэнтаў». Пракуроры агучылі тэрміны зняволення, якія просяць для абвінавачваных.

2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму Глебу Фіцнеру (адзіны, хто прызнаў віну); 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму студэнтам Ксеніі Сырамалот, Ягору Канецкаму, Іллю Трахтэнбергу, Таццяне Якельчык, Касі Будзько, Яне Арабейцы, Вікторыі Гранкоўскай, Анастасіі Булыбенцы, Марыі Каленік, выпускніцы БДМУ Алане Гебрэмарыям і выкладчыцы БДУІР Вользе Філатчанкавай.

Агулам у Беларусі пад крымінальным пераследам за грамадскую актыўнасць і ўдзел у мірных акцыях застаюцца больш за чатыры дзясяткі студэнтаў. 12 чалавек – фігуранты адмысловай справы.

Артыкулы
Пракурор запрасіў у «справе студэнтаў» па два з паловай гады калоніі
2021.07.09 13:05

Літва пачала ставіць агародджу на мяжы

Літоўскія вайскоўцы пачалі ўсталёўваць дадатковую агароджу на мяжы Літвы і Беларусі, піша «Delfi». Бар’ер з дроту ставяць у раёне Друскінінкаю (Друскенікаў) на 30-кіламетровым участку. Памежнікі не бяруць удзелу ў працах, але падказалі самы «неспакойны» адцінак.

Беларуска-літоўская мяжа. 6 ліпеня 2021 года.
Фота: Белсат
Hавiны
Літва пачала ставіць агароджу на мяжы з Беларуссю
2021.07.09 15:03

Гадавая інфляцыя ў Беларусі паскорылася да амаль 10 %

На канец чэрвеня індэкс спажывецкіх коштаў склаў 0,7 %. У траўні кошты выраслі на 0,6 %. Па выніках года інфляцыя ў нашай краіне склала 9,9 %, паведамляе Белстат.

Харчовыя тавары ў чэрвені сталі даражэйшыя на 0,5 %, на нехарчовыя – на 0,7 %, кошты на паслугі выраслі на 0,9 %.

Пры гэтым улады запланавалі па выніках 2021 года інфляцыю не болей за 5 %. У сваю чаргу Еўразійскі банк развіцця лічыць, што кошты за год у Беларусі вырастуць больш як на 9 %.

Аб’ектыў
Кантролю ўсё больш, а дабрабыту?
2021.07.09 22:52

СК belsat.eu

Стужка навінаў