Польшча перадала Украіне ўзбраення на $ 2 мільярды


Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў інтэрвʼю нямецкаму выданню «Bild» распавёў пра дапамогу Украіне.

«Мы адправілі танкі, больш за 240 танкаў, якія Украіна можа абслугоўваць. Мы адправілі амаль 100 адзінак бранятэхнікі і зброі. Зброя, боепрыпасы, ракеты. Мы адправілі агулам зброі на два мільярды долараў», – цытуе Дуду агенцтва УНІАН.

Паводле прэзідэнта, гэта былі не складскія запасы, а тая зброя польскага войска. Каб папоўніць свае запасы, Польшча разлічвала атрымаць ад Нямеччыны танкі «Leopard», але дасюль не атрымала.

Hавiны
Анджэй Дуда: «Пасля Марыупалю і Бучы з Расеяй не можа быць справаў»
2022.05.22 18:01
  • Пастаўляць узбраенне ды амуніцыю ва Украіну заходнія краіны пачалі з першых дзён поўнамаштабнай вайны. Прычым першую пасля расейскага ўварвання партыю ўзбраення перадала ўкраінцам якраз Польшча.
  • Спачатку заходняя дапамога датычыла толькі лёгкага ўзбраення – пераважна стралковай зброі і пераносных зенітна-ракетных ды супрацьтанкавых комплексаў. У лютым-сакавіку краіны Захаду адмаўляліся перадаваць Украіне цяжкое ўзбраенне, бо баяліся, што гэта можа прывесці да эскалацыі канфлікту і ўцягнуць Еўропу ў вайну з Расеяй. Але з цягам часу на Захадзе сталі больш скептычна ставіцца да пагрозаў Крамля.
  • Цяпер краіны Захаду накіроўваюць Украіне дальнабойную артылерыю, браняваную тэхніку, верталёты, зенітныя комплексы і супрацькарабельныя ракеты. Аднак хуткасць і аб’ёмы заходняй дапамогі пакуль застаюцца недастатковымі.
Аналітыка
Севераданецк – самая гарачая зона бітвы за Данбас. Тлумачым, што там адбываецца
2022.06.08 15:02

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў