Памёр пісьменнік Серж Мінскевіч


Пра смерць Сержа Мінскевіча паведаміла Суполка беларускіх пісьменнікаў. Яму было 53 гады.

Прычыны смерці пакуль невядомыя.

Серж Мінкевіч (сапр. Сяргей Мыцько) нарадзіўся 12 лютага 1969 года ў Менску. Закончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэту БДУ (1995).

Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ». Літаратурны кансультант газеты «Пераходны ўзрост». Працаваў у Інстытуце літаратуры НАН Беларусі. Кандыдат філалагічных навук.

Займаўся бардаўскай песняй, перакладамі. Зрабіў поўны пераклад паэмы А. Міцкевіча «Дзяды» (1999), пераклаў «Крымскія санеты» (2004). Перакладаў з польскай Міцкевіча, Славацкага, Івашкевіча, Галчыньскага, Маслоўскую, з англійскай Шэлі, Лонгфэлаў.

Выдаў некалькі кнігаў: «Праз галерэю» (паэзія, 1995), «Менскія санэты / Мінскія санэты» (2002), «Прыгоды Какоса Маракоса» (вершаваная казка, 2006), «Я з БУМ-БАМ-ЛІТа» і інш.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў