Колькасць палітычных зняволеных у Беларусі дасягнула 1239 чалавек


У Беларусі 9 чэрвеня ў чарговы раз павялічылася колькасць палітвязняў. Праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 7 чалавек.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: aif.ru

Сярод новых палятвязняў Сяргей Індзюкоў, Павел Бялянаў, Андрэй Шульгат, Максім Плятнёў, Яўген Мерунко, Ягор Багдзевіч і Міхаіл Заранкоў.

Яны былі ўзяты пад варту ці асуджаны за абразу Аляксандра Лукашэнка, прадстаўнікоў улады і суддзяў, распаўсюду інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных ці за пратэстныя надпісы.

Андрэй Шульгат быў узяты пад варту па «справе Зельцэра» за абразу прадстаўніка ўлады і за «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці»..

Толькі ўчора, 8 чэрвеня, да спісу палітзняволеных дадалося 10 чалавек. Такім чынам колькасць палітычных зняволеных у Беларусі дасягнула 1239 чалавек.

Hавiны
Тыктокеру «Lexmask» і ягонай жонцы прысудзілі 10 содняў адміністрацыйнага арышту
2022.06.09 20:40

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў