Дэпутат Алег Гайдукевіч паехаў на Данбас


Дэлегацыя Ліберальна-дэмакратычный партыі на чале з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Алегам Гайдукевічам перабывае на акупаваных Расеяй тэрыторыях Данбасу.

Алег Гайдукевіч выклаў у сваім «Фэйсбуку» відэа з цэнтру Данецку. Паводле дэпутата, на Данбас прыехала вялікая дэлегацыя ЛДПБ.

«Мы абавязкова паглядзім усё сваімі вачамі. У нас вельмі вялікая праграма. У нас ганаровая місія, вельмі прыемная, у тым ліку і гуманітарная», – заявіў ён.

У чым канкрэтна заключаецца гэтая місія – невядома.

Радыё «Свабода» паведамляе, што акрамя Гайдукевіча ў дэлегацыю могуць уваходзіць яшчэ як мінімум шэсць беларусаў з ЛДПБ, сярод якіх дэпутаты Менскага гарсавету. Паводле «Свабоды», у Алега Гайдукевіча былі запланаваныя сустрэчы з кіраўніцтвам групоўкі «ЛНР» і нават супольная прэс-канферэнцыя. Пацверджання гэтых звестак з іншых крыніцаў няма.

Нагадаем, Беларусь афіцыйна не прызнала незалежнасць квазірэспублік «ДНР» і «ЛНР».

  • У пачатку траўня ўкраінскі «24 канал» паведаміў са спасылкай на ўласныя крыніцы ў спецслужбах, што Уладзімір Пуцін нібыта дамовіўся з Аляксандрам Лукашэнкам аб прызнанні незалежнасці псеўдарэспублік «ДНР» і «ЛНР». Паводле тэлеканалу, Лукашэнка рыхтуецца накіраваць у падкантрольныя Расеі раёны Данбасу сваю дэлегацыю. Падчас візіту беларуская дэлегацыя нібыта плануе падпісаць пагадненне аб прызнанні «ЛДНР» і публічна засведчыць падтрыманне расейскай агрэсіі супраць Украіны, паведамлялі ўкраінскія журналісты. Сцвярджалася, што візіт можа адбыцца ўжо 9 траўня, але гэтая інфармацыя не спраўдзілася.
Hавiны
Аляксандр Класкоўскі: Лукашэнку няма чаго прапанаваць Захаду
2022.05.06 21:43

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў