Чэхія будзе выдаваць ВНЖ некаторым грамадзянам Расеі і Беларусі, аднак іх колькасць абмежавана


Міністэрства замежных спраў Чэхіі паведаміла, што краіна будзе выдаваць віды на жыхарства некаторым грамадзянам Беларусі і Расеі. Але толькі пры доказах іх палітычнага пераследу і толькі абмежаваную колькасць ВНЖ.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Чэшскае ВНЖ і ПМЖ.
Фота: podebrady.ru

У анансаванай праграме «Грамадзянская супольнасць», якая была адобрана чэшскім урадам для грамадзян Расеі і Беларусі, якім пагражае палітычны пераслед у краіне іх паходжання, вядзецца гаворка аб тым, што Чэхія будзе гатовая выдаваць ВНЖ 500-м людзям з Расеі і Беларусі на год.

«Праграма рэалізуецца з 20 траўня 2022 года тэрмінам на адзін год з магчымасцю падаўжэння. Гадавая квота складае 500 прэтэндэнтаў», – напісана ў заяве чэшскага МЗС.

Каб падацца на праграму, трэба быць грамадзянінам Расеі або Беларусі і даказаць, што з’яўляецеся абаронцам правоў чалавека, прадстаўніком грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ або навуковых колаў, або што зʼяўляецеся асобай, якая падвяргаецца пераследам з боку дзяржавы і якая вымушана пакінуць сваю краіну паходжання па меркаваннях бяспекі.

Асобам, якія адпавядаюць крытэрам удзелу ў праграме, будзе гарантавана магчымасць падаць заяву на атрыманне віду на жыхарства ў пасольстве Чэшскай Рэспублікі за мяжой, нават са сваімі бліжэйшымі сваякамі. Таксама будзе забяспечана спрошчаная і паскораная апрацоўка заявы на атрыманне пасведчання на права жыхарства.

Аналітыка
Куды турыстам ісці па візу? Падсумавалі магчымасці атрымання шэнгену катэгорыі С
2022.06.09 12:50

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў