Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі, якія жылі ў амбасадзе Швецыі ў Менску, уцяклі з краіны


Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі перабывалі на тэрыторыі амбасады з верасня 2020 года. Яны хацелі атрымаць палітычны прытулак у Швецыі, бо іх пераследавалі сілавікі за ўдзел у акцыях пратэсту. Пра тое, што Кузнечыкі ўсё-ткі з’ехалі з краіны, паведамляе Zerkalo.io.

Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі.
Фота: zerkalo.io

Супраць Кузнечыкаў была распачатая справа паводле арт. 364 («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных справаў») Крымінальнага кодэксу. У верасні 2020-га бацька і сын пераскочылі праз плот шведскай амбасады і засталіся на тэрыторыі дыпламатычнага прадстаўніцтва. Амбасада не выдавала іх сілавікам, але і даваць статус уцекача беларусам шведскія ўлады не хацелі, каб не ствараць прэцэдэнту. Таму Кузнечыкі вырашылі ўцякаць з краіны самастойна.

Яны папрасілі дыпламатаў адвезці іх на медычнае абследаванне. Нягледзячы на тое, што вакол амбасады шмат камераў назірання, а недалёка размяшчаецца штаб-кватэра ГУБАЗіКу, Кузенчыкі змаглі без праблемаў пакінуць тэрыторыю дыпламатычнага прадстаўніцтва. 1 чэрвеня на пасольскай машыне бацьку і сына адвезлі на абследаванне ў суседні горад. Потым яны на розных аўтобусах і электрычках дабраліся да Віцебскай вобласці, а ўжо адтуль – на латышскую мяжу. Цяпер Кузнечыкі перабываюць у лагеры ўцекачоў у Латвіі.

Як высветлілася, Уладзіслаў і Віталь Кузнечыкі – далёкія сваякі фрылансэра Андрэя Кузнечыка, які 8 чэрвеня быў пакараны 6 гадамі зняволення.

Артыкулы
Журналіста Андрэя Кузнечыка асудзілі на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму
2022.06.08 14:25

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў