ЗША працягнулі яшчэ на год ранейшыя санкцыі супраць атачэння Лукашэнкі


Санкцыі былі ўведзеныя яшчэ ў 2006 годзе. Іх трэба рэгулярна падаўжаць, прыпыняць або адмяняць: тэрмін канчаўся 16 чэрвеня.

Сцяг над амбасадаю ЗША ў Менску.
Фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum

Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Джо Байдэн падпісаў указ аб працягу яшчэ на год санкцыяў ЗША супраць беларускіх чыноўнікаў. Тэкст дакументу апублікавалі 8 чэрвеня.

У дакуменце заяўляюць, што дзеянні «асобных прадстаўнікоў беларускага ўраду і іншых асобаў працягваюць уяўляць незвычайную і надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспецы ды замежнай палітыцы ЗША».

Супраць каго ўвялі гэтыя санкцыі, афіцыйна не паведамлялі. Аднак мяркуюць, што ўказ датычыць Аляксандра Лукашэнкі, міністраў унутраных справаў і юстыцыі, сакратара Савету бяспекі, старшыні КДБ, кіраўнікоў Цэнтральнай выбарчай камісіі і дзяржаўнага тэлебачання. У іх блакуюць права на ўласнасць у Злучаных Штатах, амерыканскія рахункі і фінансавыя аперацыі, звязаныя з ЗША. Акрамя таго, ЗША нядаўна аднавілі санкцыі супраць 9 беларускіх прадпрыемстваў, яны пачалі дзеяць 3 чэрвеня.

Hавiны
ЗША аднавілі санкцыі супраць Беларусі. «Гэта сапраўды стане балючым момантам для беларускай эканомікі»
2021.06.03 12:20

АА belsat.eu

Стужка навінаў