Адвакат: Зняволены Анішчук глытаў металічныя прадметы, каб спыніць катаванні ў калоніі


Адміністрацыя ПК № 15 чыніла вязню фізічны і псіхалагічны гвалт, прымушала пісаць адмовы ад сустрэчы з адвакатам і ўзяць на сябе новы крымінальны артыкул.

Суд Менскага раёну разглядае справы супраць пяцёх менчукоў, затрыманых 29 верасня ў Баравой. У іх ліку – Арцём Анішчук. 3 лютага 2021.
Фота: spring96.org

Вольга Анішчук, жонка асуджанага на два гады калоніі ў справе аб пашкоджанні цвіком машыны жонкі супрацоўніка міліцыі Арцёма Анішчука, расказала «Новаму часу», што да ейнага мужа здолеў нарэшце трапіць адвакат: ён прысутнічаў на допыце.

У часе допыту зняволены паведаміў адвакату, што супраць яго чыніла фізічны і псіхалагічны гвалт адміністрацыя Магілёўскай папраўчай калоніі № 15, што гэта адбывалася пастаянна з часу ягонага прыбыцця туды 17 красавіка. У выніку ён «праглынуў металічныя прадметы з мэтаю пазбегнуць далейшых катаванняў».

Зняволены таксама расказаў, што яго прымушалі пад дыктоўку пісаць сваякам лісты, што ўсё нібыта добра, і пісаць адмовы ад сустрэчы з адвакатам. Допыты праводзілі без следчага, у прысутнасці чатырох невядомых асобаў.

Цяпер Анішчука змясцілі ў памяшканне камернага тыпу, хоць не парушаў рэжыму. Ён ужо прабыў у штрафным ізалятары 10 дзён.

Артыкулы
Чаму за кратамі рэжуць вены і глытаюць лыжкі? Тлумачыць былы вязень, які рабіў так шматкроць
2021.06.05 18:23

Паводзіны адміністрацыі зняволены тлумачыць тым, што начальнік калоніі сябруе з пацярпелым у крымінальнай справе аб пашкоджанні машыны. Начальнік калоніі, як сцвярджае жонка, асабіста казаў мужу выбіраць між крымінальным артыкулам пра зацятае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (арт. 411 КК РБ) і артыкулам пра напад на супрацоўніка калоніі, пагражаў гвалтам супраць яго і сям’і, расправаю з блізкімі. Зняволены пагадзіўся на артыкул 411.

Жонка занепакоеная станам Арцёма Анішчука, бо прыгадвае іншыя звесткі пра збіццё і катаванні палітычных вязняў, новыя крымінальныя артыкулы супраць іх і пра смерць за кратамі палітзняволенага Вітольда Ашурка.

Аб’ектыў
Андрэй Мельнікаў: «Калі катаванням даецца зялёнае святло, рана ці позна яны выходзяць з-пад кантролю»
2021.05.26 22:48

АА belsat.eu

Стужка навінаў