Новыя старыя санкцыі ды звальненне вальнадумнага епіскапа. 305-ы дзень пратэстаў у Беларусі


Акцыя пратэсту на польска-беларускай мяжы.
Фота: Павел Латушко | Pavel Latushka / Telegram

У Беларусі і вакол яе межаў працягваюцца пратэставыя акцыі. Рэжым не спыняецца ў рэпрэсіях, а Захад у адказ абяцае новыя санкцыі. Паводзім вынікі 9 чэрвеня – 305 дня пратэстаў у Беларусі.

Санкцыі і міжнародная рэакцыя

Артыкулы
ЗША працягнулі яшчэ на год ранейшыя санкцыі супраць атачэння Лукашэнкі
2021.06.09 11:00

Пачаўся сённяшні дзень з таго, што прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Джо Байдэн падпісаў указ аб працягу яшчэ на год санкцыяў ЗША супраць беларускіх чыноўнікаў. Санкцыі былі ўведзеныя яшчэ ў 2006 годзе. Іх трэба рэгулярна падаўжаць, прыпыняць або адмяняць: тэрмін канчаўся 16 чэрвеня.

Hавiны
Ціханоўская нагадала чэшскім сенатарам пра Мюнхенскае пагадненне
2021.06.09 13:28

Пытанне новых санкцыяў абмяркоўвалася на сустрэчах Святланы Ціханоўскай у Сенатах ЗША і Чэхіі. На іх лідарка беларускага пратэсту заклікала не паўтараць у дачыненні да Беларусі «Мюнхенскай змовы» і не дазволіць ператварыць яе ў еўрапейскую Паўночную Карэю. У прыватнасці, яна прапануе біць па замежных кашальках Аляксандра Лукашэнкі.

Hавiны
Ціханоўская заклікала Сенат ЗША знайсці крыніцы замежнага фінансавання Лукашэнкі
2021.06.09 20:22

І пакуль у Дэпартаменце авіяцыі Беларусі заяўляюць пра бяззубыя заходнія абмежаванні да «Белавіі», ЗША, Вялікая Брытанія, Канада і Еўразвяз абмяркоўваюць новыя санкцыі, якія запрацаваць ужо найбліжэйшым часам.

Hавiны
Дэпартамент авіяцыі назваў заходнія санкцыі бяззубымі. Захад рыхтуе новыя
2021.06.09 22:26

Мяжа і суседзі

Каб паскорыць увядзенне санкцыяў, а заадно і прымусіць афіцыйны Менск адкрыцця межаў для сваіх жа грамадзянаў, беларуская дыяспара працягвае акцыі пратэсту каля мяжы. Да польскіх Баброўнікаў і літоўскага Мядзінінкай дадалася польскія Кузніца і Кукурыкі, а на чарзе – украінскія Новыя Ярылавічы і Латвія.

Афіцыйны Менск тым часам працягвае нерваваць суседзяў. Гэтак, у «ЛНР» заявілі пра кантакты з беларускімі ўладамі.

Hавiны
Афіцыйны Менск пачаў кантакты са «следчымі ЛНР»
2021.06.09 11:34

Таксама раніцаю 9 чэрвеня Беларусь прыпыніла пастаўкі сырой нафты праз нафтаправод «Дружба». Афіцыйна гэта адбылося планава і толькі на чатыры дні, але прынамсі для польскай прэсы сталася пільнаю навіною.

Hавiны
Беларусь спыніла транзіт нафты ў Польшчу. Расея кажа, гэта на чатыры дні
2021.06.09 14:58

Падваенне асобы ва ўладаў

Улады ж між тым працягваюць адной рукой саджаць новых палітвязняў, а другой – прымушаць іх пісаць прашэнні аб памілаванні.

Hавiны
Паліну Шарэнду-Панасюк асудзілі на 2 гады калоніі
2021.06.09 10:44

Гэтак, сёння на 2 гады пасадзілі шматдзетную маці Паліну Шарэнда-Панасюк, якая працягвала пратэставаць нават у судзе. Таксама стала вядома, што ў карцар пасадзілі блогерку Вольгу Такарчук, якая праз гэта абвесціла галадоўку. Завялі крымінальную справу і супраць футбаліста «Гарадзеі» Расціслава Шавеля.

Hавiны
«Сумленне Беларускай царквы прыбралі». Кураеў, Васілевіч ды іншыя пра адстаўку архіепіскапа Арцемія
2021.06.09 18:10

Працягваецца ціск на іншых палітвязняў, журналістаў і іншых. Быў адпраўлены ў адстаўку нават праваслаўны архіепіскап Арцемій, які ў жніўні 2020 года крытыкаваў улады за фальсіфікацыю выбараў і гвалт. За ягоную адстаўку Сінод БПЦ прагаласаваў учора, а ўжо сёння яе аператыўна зацвердзілі ў РПЦ.

На месца вальнадумнага Арцемія прызначалі епіскапа Антонія Слуцкага, які летась якраз забараняў сваім святарам удзельнічаць у пратэстах і выказвацца на палітычныя тэмы.

Hавiны
Расеец, чалавек года Меншчыны, забараняў святарам удзельнічаць у мітынгах. Што вядома пра новага епіскапа Гарадзенскага?
2021.06.09 19:33

З другога боку ўлады працягваюць прымушаць палітвязняў да напісання прашэнняў аб памілаванні.

Hавiны
Выйшлі на волю два высокапастаўленыя фігуранты «справы медыкаў» – Бялецкі і Ласіцкі
2021.06.09 14:39

Заўчасна выйшлі на волю і двое фігурантаў карупцыйнай «справы медыкаў»: акадэмік Аляксандр Бялецкі, які раней узначальваў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, і былы намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі. У 2019 годзе Бялецкага асудзілі на 7,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму, Ласіцкага – на 6 гадоў. Яны не адбылі і паловы тэрміну.

Выйшаў на волю і ўласнік сеткі «Green» Генадзь Кірэйкаў, які быў за кратамі з лютага.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў